Саха (часопіс)
«Саха́» — часопіс сельскагаспадарчай тэматыкі, дэмакратычнага кірунку.
«Саха» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Рэдактар | Аляксандр Мікітавіч Уласаў і Мікола Ільяшэвіч |
Заснавана | красавік 1912 |
Спыненне публікацый | жнівень 1931 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьВыходзіў на беларускай мове, у Вільні (красавік 1912 — кастрычнік 1913), у Мінску (лістапад 1913 — студзень 1915). На 27-м нумары выхад спынены ў сувязі з Першай сусветнай вайной. Таксама 2 нумары былі выдадзены Саюзам сельскагаспадарчай кааперацыі Беларусі ў Мінску (красавік 1920 — май 1920). У далейшым выходзіў у Вільні (сакавік 1927 — жнівень 1931), выйшаў 41 нумар. Усяго выйшла 70 нумароў.
Тэматыка і змест
правіцьНа старонках «Сахі» прапагандаваліся прагрэсіўныя метады апрацоўкі зямлі, палепшаныя гатункі насення, шматпольная сістэма севазвароту. Часопіс арыентаваў на спецыялізацыю гаспадаркі, развіццё жывёлагадоўлі, пісаў пра розныя аспекты садоўніцтва, агародніцтва, бортніцтва[1], даваў гаспадарчыя парады.
Друкаваліся У. Павалковіч, Зоська Верас, М. Манцэвіч і іншыя.
Рэдактары
правіць- А. Уласаў (1912—1915, 1920, 1928—1929);
- У. Павалковіч (1927);
- М. Ільяшэвіч (1930—1931).
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Ліс А. С. «Саха» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 202. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- «Саха» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 647. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Ліс А. «Саха» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 324. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Шаршунов, В. А. Деятельность научных обществ и губернских комитетов по развитию сельского хозяйства. в дореволюционной Беларуси / В. А. Шаршунов // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сер. аграрных навук. — 2003. — N 4. — С. 72—77.