Вікіпедыя:Найменне артыкулаў
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Правілы наймення артыкулаў — не абавязковыя, але вельмі пажаданыя правілы, згодна з якімі трэба ствараць загалоўкі артыкулаў. Калі прытрымлівацца сістэматычнага падыходу да назваў, гэта палягчае стварэнне спасылак паміж артыкуламі, памяншае колькасць перанакіраванняў (пустая старонка, якая змяшчае толькі спасылку на іншую старонку, дзе ўжо знаходзіцца сам артыкул).
Агульнае
правіцьВызначэнне назвы артыкула
правіцьНазвы артыкулаў грунтуюцца на тым, наколькі беларускамоўныя надзейныя крыніцы або аўтарытэтныя спасылаюцца на тэму артыкула.
Рэгістр літар
правіцьПершае слова назвы артыкула праз тэхнічныя абмежаванні заўсёды пачынаецца з вялікай літары. Рэгістр першых літар наступных слоў назвы выбіраецца згодна з правіламі беларускай мовы. Калі назва артыкула павінна пачынацца з малой літары, неабходна дадаць у самы пачатак артыкула шаблон {{загаловак з малой літары}}.
Апостраф
правіцьУ назвах артыкулаў як апостраф рэкамендуецца выкарыстоўваць друкарскі апостраф «’» (код U+2019), а не «звычайны» апостраф «'» (код U+0027, на клавіятуры — Alt+39) ці «ʼ» (U+02BC).
Натуральны парадак слоў і перанакіраванні
правіцьУ назвах артыкулаў варта выкарыстоўваць натуральны парадак слоў: напрыклад, Дыпламатычны імунітэт (а не Імунітэт дыпламатычны). Пажадана таксама зрабіць перасылкі на асноўны артыкул з найбольш ужывальных варыянтаў назвы, у тым ліку з энцыклапедычнай.
Адзіночны лік, назоўны склон
правіцьНазвы артыкулаў павінны быць напісаны ў адзіночным ліку, назоўным склоне, за некаторымі выключэннямі: Нажніцы, Арабскія лічбы, Металы, Стракозы і т.п.
Удакладненні
правіцьКалі адзін тэрмін мае некалькі значэнняў, назвы адпаведных артыкулаў падаюцца з удакладненнямі: пасля слова пішацца прабел і ўдакладненне ў дужках, з малой літары.
Калі адно са значэнняў з’яўляецца шырока распаўсюджаным і агульнаўжывальным, то, як правіла, назва артыкула з гэтым значэннем падаецца без удакладнення ў дужках: ліхтар і ліхтар (архітэктура), бяроза і Бяроза (горад). Таксама дапушчальны пэўны беларусацэнтрызм у назвах: Брэст і Брэст (Францыя).
У тых выпадках, калі простага ўдакладнення недастаткова (напрыклад, ёсць дзве станцыі з аднолькавай назвай у розных рэгіёнах ці краінах), выкарыстоўваецца дадатковае ўдакладненне, праз коску. Прыклад: Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск), Кастрычніцкая (станцыя метро, Масква).
У пачатку ўсіх аманімічных артыкулаў даецца спасылка на старонку вырашэння неадназначнасцей для гэтага амоніма з дапамогай шаблонаў {{іншыя значэнні}}, {{перанакіраванне}}, {{іншая назва}} ці {{іншыя значэнні тэрміна}}.
Прыватныя выпадкі
правіцьІмёны людзей
правіцьУ назвах артыкулаў пра людзей захоўваецца натуральны парадак — Імя Імя па бацьку (Сярэдняе імя) Прозвішча. Пажадана па магчымасці рабіць перанакіраванні з назваў Імя Прозвішча, І. Прозвішча, І. Іпб. Прозвішча.
Геаграфічныя аб’екты
правіцьКалі геаграфічны аб’ект мае ўнікальную назву, то ў назве артыкула пра гэты аб’ект яна выкарыстоўваецца без усялякіх удакладненняў: Віцебск, а не Горад Віцебск ці Віцебск (горад).
Пры найменаванні вуліц, праспектаў, бульвараў, плошчаў, завулкаў назва артыкула павінна змяшчаць уласнае імя аб’екта і яго родавую назву. Пры гэтым родавая назва можа быць як перад, так і пасля ўласнага імя ў залежнасці ад кантэксту, напрыклад: плошча Свабоды, праспект Машэрава, вуліца Янкі Купалы (родавая назва перад уласным імем), Прывакзальная плошча, Ігуменскі тракт (родавая назва пасля ўласнага імя).
Даты
правіцьАртыкулы пра дні года называюцца ў фармаце Дзень Месяц (род. скл.): 1 студзеня. Артыкулы пра гады называюцца ў фармаце НумарГода без удакладнення год: 2000. Артыкулы пра стагоддзі называюцца ў фармаце РымскіяЛічбы стагоддзе, пра тысячагоддзі — АрабскіяЛічбы тысячагоддзе. Удакладненне да н.э. дадаецца пасля прабелу: НумарГода да н.э., РымскіяЛічбы стагоддзе да н.э., АрабскіяЛічбы тысячагоддзе да н.э.
Абрэвіятуры
правіцьАсноўны артыкул знаходзіцца на старонцы з разгорнутай назвай, а на старонцы з адпаведнай абрэвіятурай робіцца перанакіраванне на асноўную. Прыклад: БНР і Беларуская Народная Рэспубліка.
Таксоны
правіцьАртыкулы пра таксоны называюцца беларускай назвай, калі яна зафіксавана ў акадэмічных беларускіх выданнях, такіх як даведнікі і энцыклапедыі, пры гэтым яўна адносіцца да канкрэтнага віду (роду, сямейства і г. д.). Калі такіх назваў некалькі (сінонімы), то ў якасці назвы артыкула бярэцца найбольш распаўсюджаная, астатнія прыводзяцца ў пачатку артыкула.
У выпадку, калі акадэмічных крыніц на беларускую назву таксона няма, то артыкулу даецца лацінская навуковая назва. Недапушчальна даваць беларускую назву артыкулу на падставе самастойнага перакладу (у тым ліку «па аналогіі»), а таксама неакадэмічных крыніц.
Назвы спартыўных клубаў
правіцьНазвы спартыўных клубаў варта падаваць па-беларуску ў фармаце Від спартыўнага клуба Назва, напрыклад:
Дапушчальнымі скарачэннямі віда спартыўнага клуба з’яўляюцца:
- ФК — для футбольных клубаў
- ХК — для хакейных клубаў (хакей з шайбай)
- ГК — для гандбольных клубаў
Клубы іншых відаў спорту, а таксама амерыканскіх хакейных ліг, падаюцца без скарачэння віда спорту згодна з агульнымі прынцыпамі наймення артыкулаў:
У пераважнай большасці выпадкаў да ўласна назвы клуба дадаецца назва горада, які прадстаўляе гэты клуб, нават у выпадку калі іншыя клубы з такой назвай невядомыя:
- ФК Дынама Мінск
- ФК Дынама Масква
- ФК Хваля Пінск
- ФК Лех Познань
- ФК Грасхопер Цюрых
- ХК Нёман Гродна
- ГК Борац Баня-Лука
Горад не дапісваецца ў наступных выпадках:
- Назва клуба паходзіць ад назвы раёна горада і больш нідзе не сустракаецца: ФК Чэлсі, ФК Фулхэм, ФК Тотэнхэм Хотспур, ФК Шальке 04, ФК Андэрлехт, ФК Бешыкташ (аднак ФК Абалонь Кіеў)
- Назва клуба паходзіць ад прамысловага прадмпрыемства, якое знаходзіцца менавіта ў пэўным горадзе: ФК БАТЭ, ФК Нафтан, ФК Белшына, ФК Тарпеда-БелАЗ, ФК Амкар, ФК Брук-Бэт Тэрмаліка
- Назва клуба прадстаўляе асноўную, змененую ці неперакладзеную назву горада, ці змяшчае яго частку: ФК Пары Сен-Жэрмен, ФК Рома, ФК Напалі, ФК Тарына, ФК Клечаск, ФК Кайсерыспор
- Іншыя выпадкі, калі назва клуба не можа мець іншых значэнняў і заўсёды ўжываецца без назвы горада: ФК Рэал Сасьедад, ФК Сампдорыя, ФК ПАОК, ФК Панатынаікос
Варта адзначыць, што ўдакладненні віду спорту (ФК, ХК, ГК) ужываюцца толькі ў назвах артыкулаў. У тэксце артыкулаў і іншых старонак варта запісваць проста назву, напрыклад: [[ФК Дынама Мінск|«Дынама» (Мінск)]].
Назвы спартыўных спаборніцтваў
правіцьНазвы рэгулярных спартыўных спаборніцтваў падаюцца ў выглядзе: <Назва спаборніцтва> па <від спорту> <год>. У выпадку, калі год не з’яўляецца каляндарным, ён запісваецца двума поўнымі чатырохзначнымі лічбамі, падзеленымі слэшам, напрыклад:
Назвы артыкулаў пра Алімпійскія гульні падаюцца настуным чынам: <Зімовыя/Летнія> Алімпійскія гульні <год>, напрыклад:
Назвы катэгорый
правіцьІгракі спартыўных клубаў
правіцьНазвы катэгорый, якія змяшчаюць старонкі ігракоў пэўных клубаў, ствараюцца паводле наступных прынцыпаў:
- Калі назва артыкула пра клуб змяшчае згодна з правіламі скарачэнне віда клуба (ФК, ХК, ГК), то назва катэгорыі запісваецца ў выглядзе "Катэгорыя:Ігракі <від спартыўнага клуба> <назва клуба>". Пры гэтым канструкцыя <від спартыўнага клуба> <назва клуба> мусіць дакладна супадаць з назвай артыкула пра клуб.
- Калі назва артыкула пра клуб не змяшчае скарачэння віда клуба, то назва катэгорыі запісваецца з ужываннем двукоссяў у выглядзе "Катэгорыя:Ігракі «<назва клуба>»". Пры гэтым канструкцыя <назва клуба> мусіць дакладна супадаць з назвай артыкула пра клуб.
Асобы
правіцьНазвы катэгорый, якія змяшчаюць пералікі асоб, падаюцца ў выглядзе: Катэгорыя:Постаці X. Напрыклад, Катэгорыя:Постаці Мінска, Катэгорыя:Постаці Беларусі, Катэгорыя:Постаці тэатра.