Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Вікіпедыя:Лялечны тэатр

Марыянетку тузаюць за вяровачкі.

Віртуал (лялька, пятрушка) — уліковы запіс удзельніка, дадаткова зарэгістраваны адным з ужо існуючых удзельнікаў Вікіпедыі. Такіх удзельнікаў называюць «лялькаводы». Выкарыстанне віртуалаў вельмі непажадана па многіх прычынах. Па выразе Джымі Вэйлза, «супраць гэтага няма правіл, але без важкіх прычын гэта лічыцца непрыстойнасцю».

Асноўная прычына непажаданасці выкарыстання віртуалаў заключаецца ў магчымасці падачы ў галасаваннях адным удзельнікам больш чым аднаго голасу або ў магчымасці парушэння іншых правіл Вікіпедыі без наступстваў для асноўнага ўліковага запісу ўдзельніка.

Выкарыстанне некалькіх уліковых запісаў у прынцыпе дазваляецца, але вы павінны адмовіцца ад іх выкарыстання, калі яны вам патрэбныя толькі для падтрымкі чыёй-небудзь пазіцыі.

Спосабы выкарыстання віртуалаў

правіць

Забароненыя

правіць

Галасаванні

правіць

У Вікіпедыі галасаванні і іншыя абмеркаванні, дзе важнае высвятленне пазіцый удзельнікаў, адбываюцца паводле прынцыпу «адзін чалавек — адзін голас». Адпаведна, віртуалам забаронена ўдзельнічаць ва ўсіх галасаваннях і выбарах адміністратараў. У выпадку даказанага выкарыстання віртуалаў для падачы некалькіх галасоў віртуалы блакуюцца бестэрмінова, а ўдзельніку, які іх выкарыстоўваў, выносіцца папярэджанне. Пры гэтым усе галасы, пададзеныя з парушэннем гэтага правіла, як з асноўнага, так і з дадатковага ўліковых запісаў, выкрэсліваюцца і не ўлічваюцца пры выніковым падліку.

Абмеркаванні

правіць

У Вікіпедыі большасць пытанняў вырашаецца абмеркаваннем, у якім важныя аргументы, а не колькасць галасоў, аднак колькасць удзельнікаў абмеркавання і размеркаванне думак сярод іх таксама можа ўплываць на падвядзенне выніку. Забараняецца ўдзельнічаць у адным і тым жа абмеркаванні з двух або некалькіх уліковых запісаў, якія належаць аднаму чалавеку. У выпадку даказанага выкарыстання некалькіх уліковых запісаў у адным і тым жа абмеркаванні віртуалы блакуюцца бестэрмінова, а ўдзельніку, які іх выкарыстоўваў, выносіцца папярэджанне.

Падман і перайманні

правіць

Акрамя галасаванняў, віртуалаў забаронена выкарыстоўваць у мэтах падману або для стварэння ілюзіі шырокай падтрымкі чыйго-небудзь меркавання. Калі ўдзельнік у любой дыскусіі выкарыстаў віртуалаў для стварэння ілюзіі падтрымкі свайго меркавання, то яму выносіцца папярэджанне.

Забаронена ствараць уліковыя запісы з мэтай пераймання іншага ўдзельніка Вікіпедыі, нават калі гэта было зроблена з мэтай эксперыментаў. Такіх віртуалаў неабходна бестэрмінова блакаваць, а іх уладальніка — строга папярэдзіць.

Парушэнні норм паводзін

правіць

Да недапушчальных спосабаў выкарыстання віртуалаў адносіцца таксама выкарыстанне іх для парушэння норм паводзін у Вікіпедыі: неэтычных выказванняў, абраз, тролінгу, пераследу ўдзельнікаў.

Дапушчальныя

правіць

Мець некалькі ўліковых запісаў не заўсёды забаронена. Напрыклад, вопытныя ўдзельнікі могуць зарэгістравацца пад іншым імем для таго, каб праверыць «на ўласнай скуры» стаўленне супольнасці да пачаткоўцаў. У прыватнасці, многія прапаноўвалі Джымба Вэйлзу завесці сабе віртуала.

Іншыя ўдзельнікі выступаюць пад некалькімі імёнамі для таго, каб падзяліць свой уклад па розных прычынах. Удзельнік, які робіць уклад па адной тэме ў Вікіпедыі, можа завесці іншы ўліковы запіс, каб выкарыстоўваць яго для ўдзелу ў іншай тэме.

Некаторыя карыстальнікі маюць некалькі ўліковых запісаў у мэтах бяспекі.

Удзельнікам, якія валодаюць ботамі, строга рэкамендуецца выкарыстоўваць асобныя ўліковыя запісы для ботаў, каб аўтаматызаваныя праўкі можна было адфільтраваць у апошніх зменах.

Агульныя і скампраметаваныя ўліковыя запісы

правіць

Калі выкарыстанне адным удзельнікам некалькіх уліковых запісаў пры пэўных абставінах дапушчальна, то адваротнае — здзяйсненне правак некалькімі ўдзельнікамі з-пад аднаго ўліковага запісу, які ў такім выпадку называецца агульным, — строга забараняецца і спыняецца накладаннем бестэрміновай блакіроўкі на такі запіс. Да «агульных» уліковых запісаў прыраўноўваюцца скампраметаваныя ўліковыя запісы, у адносінах да якіх ёсць істотныя падставы меркаваць, што гэтым уліковым запісам скарыстаўся іншы ўдзельнік.

Пры гэтым блакіроўка ў такім выпадку накладваецца на ўліковы запіс, а не на тых, хто здзяйсняў з яго дапамогай праўкі. Пасля блакіроўкі такім удзельнікам прапануюць зарэгістравацца пад уласнымі ўліковымі запісамі.