Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч
Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч (нар. 13 студзеня 1947, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, аўтар творчых партрэтаў беларускіх жывапісцаў, даследчыца творчасці мастакоў беларускай дыяспары.
Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналістка, палітык, мастацтвазнаўца |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1970 годзе факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў 1964-1967 гадах у газеце «Слава працы» (г. Капыль), у 1970-1983 гадах у газеце «Голас Радзімы», з 1983 года загадчыцай аддзела часопіс «Мастацтва»[1][2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года. Член Саюза журналістаў Беларусі з 1975. Жыве ў г. Мінску[1].
Палітычная дзейнасць
правіцьУ пачатку 1970-х збліжаецца з групай нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі, удзельнічае ў фальклорных святах, выстаўках, дыскусіях, якія праводзіліся ёю[2].
Пасля адкрыцця масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій удзельнічала ў чэрвені 1988 года ў мітынгу ў Курапатах, у шэсці «Дзяды-88», якое было разагнана міліцыяй. У чэрвені 1989 года ўстаноўчага з'езду Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» ў Вільні. У 1989-1996 гадах член Сойма БНФ, у 1989-1995 гадах старшынёй камісіі па замежных сувязях[2].
У 1995-1999 гадах член савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва», з кастрычніка 1998 года адна з трох яго сустаршыняў. З сакавіка 1998 рэдактарка новастворанага бюлетэня «Беларуская перспектыва»[2].
Рэлігійная дзейнасць
правіцьУ 1992 годзе актыўна садзейнічала стварэнню праваслаўнага брацтва Трох Віленскіх мучанікаў, член яго кіруючай Рады і рэдкалегіі часопіса «Праваслаўе». У 1992 была каардынатарам візіту ў Беларусь дэлегацыі на чале з Мітрапалітам Мікалаем Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, адроджанай у эміграцыі. Дэлегацыя была прынята Мітрапалітам Філарэтам, главой Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам, мела шматлікія сустрэчы з грамадскасцю. Візіт паклаў пачатак дыялогу паміж цэрквамі[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьВыступае ў беларускім і замежным друку па праблемах сучаснага выяўленчага мастацтва і з аналізам сацыяльных працэсаў на постсавецкай прасторы[2].
Аўтар творчых партрэтаў жывапісцаў Л. Шчамялёва, К. Харашэвіча, А. Марачкіна, В. Маркаўца, кнігі «Узвысіць чалавека»; даследчыца творчасці мастакоў беларускай дыяспары А. Аблажэй (Літва), В. Целеша (Латвія), М. Давідзюка, Л. Тарасевіча (Польшча), М. Мірановіча, Г. Русак, Т. Стагановіч (ЗША), І. Сурвіла (Канада); укладальніца і аўтар прадмовы да альбома жывапісу беларускі мастакоў XIX-XX ст. «Мая зямля»[1].
Сям'я
правіцьМае двое сыноў[2].
Зноскі
- ↑ а б в Трыгубовіч Валянціна Андрэеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б в г д е ё Тригубович Валентина // Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси (руск.). — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6.
Літаратура
правіць- Трыгубовіч Валянціна Андрэеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Тригубович Валентина // Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси (руск.). — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6.
Спасылкі
правіць- Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»