Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Беларускі саюз журналістаў

грамадская арганізацыя

Беларускі саюз журналістаў — грамадскае аб’яднанне прафесійных творчых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі Беларусі[2], заснаванае ў 1959 годзе[3]. З 2001 года прымае ўдзел у Рэспубліканскім каардынацыйным савеце кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў[4]. З 18 кастрычніка 2005 года пасаду старшыні займае Анатоль Лемяшонак[5]. У 1995 годзе ў складзе саюза было больш за 3400 членаў[6].

Беларускі саюз журналістаў
Абрэвіятура БСЖ
Дэвіз Журналістыка — не элітарны клуб. Гэта — лёс
Краіна
Адрас Мінск, вул. Сурганава, д. 48а
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Мэта ажыццяўленне свабоды слова
Тып арганізацыі прафесійнае
Кіраўнікі
Старшыня Анатоль Лемяшонак
Заснаванне
Дата заснавання 5 сакавіка 1959 (65 гадоў таму)
Колішняя назва Саюз журналістаў Беларусі (да 1995 года)
Галіна прафесійная асацыяцыя[d]
Кіроўны орган Рада
Матчыная арганізацыя РКСКППГА
Член у 2 тыс. журналістаў (2010)[1]
www.buj.by

Кіраванне

правіць
  • З’езд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Абсалютнай большасцю галасоў прадстаўнікоў вызначае кірункі дзейнасці, змяняе Статут, абірае старшыню, яго 1-га намесніка, Раду, Кантрольна-рэвізійную камісію і Камітэт па прафесійнай этыцы.
  • Рада. Склікаецца штогод. Правамоцная пры наяўнасці 2/3 членаў. Выконвае пастановы З’езда і кіруе ўласнасцю саюза. Абірае намеснікаў старшыні. Утварае Сакратарыят і Камітэт па абароне свабоды слова і правоў журналістаў. Вызначае зносіны з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі. Ухваляе творчыя спаборы і ўзнагароджанне журналістаў. Вызначае велічыню сяброўскіх укладаў і зацвярджае выданні саюза.
  • Сакратарыят. Збіраецца штомесяц. Распрацоўвае мерапрыемствы і бюджэт. Ухваляе пастановы аб выдатках на мерапрыемствы, а таксама прызначэнне і аклады рэдактараў выданняў.
  • Кантрольна-рэвізійная камісія. Правярае грашовую справаздачнасць суполак, прадпрыемстваў і ўстаноў саюза.

Мэты дзейнасці

правіць
  • усебаковае садзейнічанне ажыццяўленню і рэалізацыі прынцыпаў свабоды слова і друку, пашырэнню інфармацыйнай прасторы, умацаванню прававой базы дзейнасці ўсіх бакоў інфармацыйнага працэсу;
  • актыўны ўдзел у стварэнні неабходных умоў функцыяніравання беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, садзейнічанне забеспячэнню высокага прафесійна-творчага ўзроўню журналістаў;
  • садзейнічанне павышэнню прэстыжу журналістыкі як віду творчай дзейнасці, а таксама прэстыжу працы журналіста.

Задачы

правіць
  • абарона эканамічных, прафесійна-творчых інтарэсаў, аўтарскіх, асабістых правоў, гонару і годнасці журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ», іх інтэлектуальнай уласнасці;
  • аб’яднанне намаганняў і каардынацыя работы па інфармацыйнаму абслугоўванню журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;
  • клопат аб паляпшэнні ўмоў працы, быту работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, ветэранаў журналістыкі, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;
  • аб’яднанне і каардынацыя намаганняў членаў ГА «БСЖ» у практычным ажыццяўленні статутных мэт;
  • развіццё сістэмы журналісцкай адукацыі членаў ГА «БСЖ», а таксама іх разнастайных форм творчай дзейнасці.

Дзейнасць

правіць

Паводле Статута саюз ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

  • удзел у міжнародных журналісцкіх сувязях;
  • правядзенне журналісцкіх нарад і свят;
  • ладжанне журналісцкіх творчых спабораў;
  • павышэнне адукацыі журналістаў на творчых семінарах і ў Цэнтры сучаснай журналістыкі;
  • выпуск выданняў.

Зноскі

  1. Віктар Лоўгач. Беларускія журналісты намецілі стратэгію работы на чарговую пяцігодку. Грамадства. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (4 сакавіка 2012).
  2. http://bsj.by/bszh/ustav-2/
  3. Алег Слука. Раздзел III. Стварэнне сістэмы сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі (1954-1964) // Беларуская журналістыка ў 3 частках / Г. Мыцік. — Мінск: БДУ, 2009. — Т. 3. — С. 163. — 399 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-518-116-4. Архівавана 14 сакавіка 2022.
  4. За моцную i квітнеючую Беларусь. Улада і грамадства. Звязда, № 242 (24282) (4 сакавіка 2011).
  5. Ігар Карней. Новым кіраўніком праўладнага Саюза журналістаў стаў рэдактар «Рэспублікі». Грамадства. Радыё «Свабода» (4 сакавіка 2011).
  6. Беларусь 1995.

Літаратура

правіць