Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Testament

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Testament
Выява лагатыпа
«Testament»: Алекс Скольнік, Чак Білі, Эрык Петэрсан, Стыў Ды Джорджыа, жывы канцэрт у «Löwensaal».
«Testament»: Алекс Скольнік, Чак Білі, Эрык Петэрсан, Стыў Ды Джорджыа, жывы канцэрт у «Löwensaal».
Асноўная інфармацыя
Жанры трэш-метал[1]
Краіны
Адкуль Берклі
Лэйблы Atlantic Records і Nuclear Blast[d]
Склад
testamentlegions.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Testament» (з англ. — «запавет») — амерыканскі гурт з горада Берклі (Каліфорнія) каля Сан-Францыска, грае ў стылі трэш-метал. За 38 гадоў існавання ў складзе гурта адбываліся шматлікія змены, пры гэтым пастаянным удзельнікам застаецца толькі гітарыст Эрык Пітэрсан. З часам у гурт вярнуліся два арыгінальныя ўдзельнікі — Алекс Сколнік (гітара) і Грэг Крысціян (бас-гітара), хаця Крысціян зноў пакінуў гурт у 2014 годзе. Чак Білі з’явіўся ў гурце ў 1986 годзе, непасрэдна перад пачаткам запісу іх дэбютнага альбома The Legacy, замяніўшы Стыва Сузу ў якасці вакаліста.

На рахунку Testament 12 поўнафарматных, 5 канцэртных альбомаў, 6 кампіляцый і 16 сінглаў. Першы поспех і папулярнасць у грамадстве аматараў цяжкай музыкі гурт зарабіў пасля выхаду дэбютнай пласцінкі The Legacy ў 1987 годзе, за якой рушылі ўслед The New Order (1988), Practice What You Preach (1989) і Souls of Black (1990). Буйны камерцыйны поспех гурт чакаў адразу пасля выхаду альбома The Ritual у 1992 годзе — ён заняў у чарце Billboard 200 55 месца. Testament чатыры разы траплялі ў спіс 40 лепшых альбомаў ЗША, а таксама двойчы — у спіс 50 лепшых альбомаў Вялікабрытаніі. Дзявяты студыйны альбом гурта, The Formation Of Damnation (2008), увайшоў у дваццатку найлепшых альбомаў у Германіі, заняўшы 15-е месца, у той час як яго папярэднік, альбом The Gathering, уваходзіў у топ-50 найлепшых альбомаў Германіі. Дзясяты студыйны альбом пад назвай Dark Roots of Earth, які ўбачыў свет 27 ліпеня 2012 года, неўзабаве пасля выхаду апынуўся ў Billboard 200 пад 12-м нумарам — гэта самая высокая пазіцыя, якой гурту ўдавалася дасягнуць у амерыканскіх чартах. Brotherhood of the Snake (2016) таксама ўвайшоў у дваццатку амерыканскіх чартаў[1]. Наступны альбом, Titans of Creation, увайшоў у першую сотню.

Зноскі