Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Singer Corporation

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Singer Corporation
англ.: Singer Corporation
Заснаванне 1851
Заснавальнікі Айзек Зінгер і Edward C. Clark[d]
Краіна
Размяшчэнне ЗША: штат Тэнесі, Ла-Верна
Адрас
Галіна электронная прамысловасць[d] і прамысловая вытворчасць
Прадукцыя швейная машына
Матчына кампанія SVP Worldwide[d]
Сайт singer.com (англ.)
singerbd.com (бенг.)
singerfrance.com (фр.)

Зінгер (англ.: Singer Corporation) — амерыканская карпарацыя, вытворца касмічнай і ваеннай тэхнікі, а таксама швейных машынак, электрапрыбораў, рухавікоў, мэблі і іншай прадукцыі.


Заснавана ў 1851 годзе Ісаакам Мерытам Зінгерам і яго кампаньёнам Эдвардам Кларкам, як IM Singer & Co. У 1865 годзе пераназваная ў Singer Manufacturing Company, а ў 1963 — у The Singer Company.

Карпарацыя паклала пачатак франчайзінгу, калі ў сярэдзіне XIX стагоддзя пачала заключаць з дыстрыб’ютарамі тавару (швейных машынак) пісьмовы дагавор на перадачу франшызы, якім перадавалася права на продаж і рамонт швейных машынак на пэўнай тэрыторыі ЗША.

Першапачаткова асноўная вытворчасць была засяроджана ў штаце Нью-Ёрк, але ў цяперашні час знаходзіцца ў асноўным у Тэнэсі (у Ла-Верн за 30 км ад Нэшвіла).

Штаб-кватэра кампаніі з 1908 г. размяшчалася ў горадзе Нью-Ёрк, у спецыяльна пабудаваным аднайменным небаскробе (англ.: Singer Building, вышыня — 187 м, 47 паверхаў), які быў разбураны ў 1968 годзе.

Зноскі

  1. Singer Manufacturing & Co. // Borduurmachine Singer — 1930. Праверана 22 студзеня 2024.