Mercedes-Benz C-клас
Аб'ём бака: | 62 л |
Mercedes-Benz C-Class — шэраг кампактных аўтамабіляў бізнес-класа ад кампаніі Daimler AG. У 1993 C-Class (W202) быў выпушчаны на замену мадэлі 190 (W201). З таго часу было прадстаўлена 4 пакалення Mercedes-Benz C-Class:
- 1 пакаленне (W202) — 1993—2001
- 2 пакаленне (W203) — 2000—2007
- 3 пакаленне (W204) — 2007—2014
- 4 пакаленне (W205) — 2014—2021
Аўтамабіль выпускаецца ў кузаве седан, купэ, кабрыялет і ўніверсал.
Апісанне '2017
[правіць | правіць зыходнік]У 2017 годзе было дададзена тры новыя мадэлі AMG: Mercedes-AMG C43, AMG C63 і AMG C63 S.
Mercedes-Benz C-Class пастаўляецца ў чатырох розных канфігурацыях рухавіка: на 4, 5, 6 або 8 цыліндраў, з заднім або поўным прывадам, абсталяваны пнеўматычнай падвескай або без яе, з 7-ці 9-ступеністай аўтаматычнай каробкай перадач. Але, усе мадэлі аб’ядноўвае некалькі агульных характарыстык: турбанаддув і адсутнасць механічнай каробкі перадач.
Базавы турба-4, існуючы ў мадэлях C300 (седан, купэ ці кабрыялет) — гэта 2.0-літровы рухавік, магутнасцю 241 к. с., спалучаны з 7-ступеністай скрынкай перадач, здольны разганяцца да 100 км менш чым за 6 секунд. C300 можа быць абсталяваны стандартным заднім прывадам (RWD) або, у якасці опцыі, поўным прывадам 4Matic (AWD). Сярэднерангавы Mercedes-AMG C43 выкарыстоўвае 3.0-літровы турбанаддув V-6 на 362 к. с. і разганяецца за 4.9 секунды. Новыя мадэлі C43 стандартна пастаўляюцца з 4Matic. 4.0-літровы рухавік з падвойным турбанаддувам V8, усталяваны ў C63 (седан, купэ ці кабрыялет) і мае 469 к. с. — ён знаходзіцца на вяршыні мадэльнага шэрагу C-Class. Гібрыдны Mercedes-Benz C350e выкарыстоўвае 2.0-літровы бензінавы турбарухавік на 4 цыліндру, у спалучэнні з электрарухавікоў на 60 кВт, адзначаецца магутнасцю ў 250 л.с. і выдаткам паліва 8.7л/100 км. C63 AMG спажывае 12.38л/100 км, а новая мадэль C43 AMG — 10.23л/100км — пры камбінаваным цыкле.[1]
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]У 2017 годзе Mercedes-Benz C-Class атрымаў добрыя паказчыкі бяспекі ад IIHS[2]. Вытворцу атрымалася дасягнуць гэтага дзякуючы ўжыванні: вялікай колькасці падушак бяспекі, камеры задняга агляду, манітора сляпых зон і ўдасканаленай тармазной сістэмы, якая дапамагае ідэнтыфікаваць на дарозе нерухомыя транспартныя сродкі або пешаходаў, а таксама аўтаматычна актывуе тармазы, каб паменшыць шанец сутыкненне або цалкам яго прадухіліць.
Франтальны ўдар з
малым перакрыццем (з боку вадзіцеля) |
Франтальны ўдар з
сярэднім перакрыццем |
Бакавыя бок | Моцнасць даху | Падгалоўнікі
і сядзенні |
---|---|---|---|---|
Добра | Добра | Добра | Добра | Добра |
Агляд купэ C 180
[правіць | правіць зыходнік]Новае пакаленне купэ C-Class было афіцыйна прадстаўлена ў жніўні 2015 года. У параўнанні з папярэднікам мадэль стала на 95 мм даўжэй і на 40 мм шырэй.
-
Mercedes-Benz C-Class Coupe_fornt view
-
Mercedes-Benz C-Class Coupe_side view
Зноскі
- ↑ Обзор тест-драйва: Mercedes-Benz C-Class 2017
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 7 лістапада 2017.