Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Inspiration4

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Inspiration4
Агульныя звесткі
Краіна
Арганізацыя SpaceX[1]
Палётныя даныя карабля
Назва карабля Resilience[d][1][2]
Ракета-носьбіт Falcon 9 Block 5[d][3][2]
Стартавая пляцоўка Kennedy Space Center Launch Complex 39A[d][3][1]
Запуск 16 верасня 2021[2]
Пасадка 18 верасня 2021[2]
NSSDC ID 2021-084A
SCN 49220
Эмблема
Выява лагатыпа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Старт касмічнай місіі

SpaceX Inspiration4 — пілатуемая місія касмічнага карабля Crew Dragon.

Кампанія SpaceX запусціла касмічны карабель Dragon на арбіту з мыса Канаверал (штат Фларыда, ЗША) у ноч з 15 на 16 верасня 2021 года. У яго экіпажы ўпершыню ў гісторыі касмічных палётаў не было прафесійнага астранаўта. Усе чатыры чалавекі на борце — касмічныя турысты, якія правялі на арбіце Зямлі тры дні. Палёт завяршыўся прывадненнем капсулы з экіпажам 18 верасня 2021 года ў Атлантычным акіяне.

Ідэя палёту належыць амерыканскаму мільярдэру Джарэду Айзекману. Разам з ім на арбіту накіраваліся медсястра з дзіцячага анкалагічнага шпіталя Св. Іуды, пераможца латарэі і выкладчык гарадзкога каледжу. Фармальная мэта палёту — збор ахвяраванняў на карысць дзіцячага шпіталя. Палёт аплаціў Дж. Айзэкман. Па яго просьбе місія праходзіла на незвычайна высокай арбіце за 575 км ад паверхні Зямлі, на 160 км вышэй за арбіту МКС. Нягледзячы на поўную аўтаматызацыю працэсаў кіравання палётам, яго ўдзельнікі прайшлі шасцімесячную падрыхтоўку на выпадак аварыйных сітуацый[4].

Імя Пасада № палёту
Злучаныя Штаты Амерыкі Джарэд Айзекман камандзір экіпажа 1
Злучаныя Штаты Амерыкі Шан Проктар пілот 1
Злучаныя Штаты Амерыкі Хэйлі Арсена спецыяліст палёту 1
Злучаныя Штаты Амерыкі Крыстафер Семброскі спецыяліст палёту 1

Зноскі