Intel 80186
<< Intel 80186 >> Цэнтральны працэсар | |
Мікрапрацэсар Intel 80186 | |
Вытворчасць: | з 1982 па 2007[1] |
Вытворцы: | |
Частата ЦП: | 6—25 МГц |
Тэхналогія вытворчасці: |
3 мкм |
Наборы інструкцый: | x86 |
Раздымы: |
Intel 80186 (i186) — 16-бітны мікрапрацэсар, выпушчаны кампаніяй Intel у дугой палове 1982 года, які ўяўляе сабой удасканалены варыянт мікрапрацэсара i8086. У склад новага мікрапрацэсара ўвайшлі сродкі, якія раней рэалізоўваліся 10 асобнымі мікрасхемамі. Ужываліся, галоўным чынам, у працы з кіруючымі праграмамі ды ў высокаінтэлектуальных перыферыйных адаптарах, напрыклад сеткавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Да распрацоўкі новага мікрапрацэсара Intel прыступіла адразу пасля выхаду працэсараў i8086/i8088. Працэсары i8086/i8088 патрабавалі шмат мікрасхем падтрымкі, і Intel вырашае распрацаваць мікрапрацэсар, які ўжо ўтрымлівае на крышталі ўсе неабходныя модулі. Новы працэсар уключаў у свой склад мноства кампанентаў, якія раней выпускаліся ў выглядзе асобных мікрасхем, гэта б дазволіла значна скараціць колькасць мікрасхем у камп'ютары, і адпаведна зменшыць яго кошт. Акрамя таго, была пашырана сістэма ўнутраных каманд (інструкцый).
Новыя кампаненты
[правіць | правіць зыходнік]- Два кантролеры прамога доступу да памяці (DMA) са схемамі перапыненняў
- Дэшыфратары адрасу (праграмавальныя схемы выбару крышталя)
- Трохканальны праграмавальны таймер/лічыльнік
- Генератар сінхранізацыі
- Праграмавальны кантролер перапыненняў
Сямейства працэсараў Intel 80186
[правіць | правіць зыходнік]У 1982 годзе Intel выпускае ўбудавальны працэсар Intel 80186, які, апроч палепшанага ядра i8086, утрымліваў таксама дадатковыя модулі, якія замянялі некаторыя мікрасхемы падтрымкі; працэсар вырабляўся з ужываннем NMOS-тэхналогіі.
У сувязі з развіццём тэхналогіі, у 1987 годзе Intel выпускае працэсары i186 другога пакалення — Intel 80C186. Гэтыя працэсары вырабляліся па палепшанаму CHMOS III тэхпрацэсу, што дазволіла павялічыць тактавую частату працэсараў удвая, а спажывальную моц знізіць у 4 разы. Што немалаважна, была захавана сумяшчальнасць у размяшчэнні вывадаў са старымі працэсарамі.
У 1990 годзе Intel выпускае новае сямейства працэсараў i186 — Intel 80С186EB. Новыя працэсары змяшчалі мноства змен у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў i186. Па-першае, было перапраектавана ядро працэсара, якое зараз стала модульным звалася «Модульнае ядро 80C186» (80C186 Modular Core). Па-другое, сямейства мікрасхем падтрымкі мікрапрацэсара было таксама перапраектавана ў модулі са стандартнымі інтэрфейсамі. Працэсары 80C186EB і арыгінальны 80186 маюць розныя наборы мікрасхем падтрымкі. У сувязі з пераходам на новы тэхпрацэс (CHMOS IV) і модульную структуру ўдалося знізіць спажывальную моц. Працэсар i80C186EB знайшоў ужыванне ў партатыўнай апаратуры (напрыклад, сотавыя тэлефоны).
У 1991 годзе Intel прэзентуе працэсары 80C186XL, 80C186EA і 80C186EC, якія таксама былі заснаваны на модульным ядры i80C186. Працэсар i80C186XL мае высокую прадукцыйнасць і нізкае энергаспажыванне. Працэсар i80C186EA аб’ядноўвае ў сабе працэсар i80C186 з новымі магчымасцямі кіравання энергаспажываннем. Працэсар i80C186EC уключаў у сабе дадатковыя элементы, якія не мелі іншыя працэсары сямейства i80C186.
Характарыстыкі | 80C186XL | 80C186EA | 80C186EB | 80C186EC |
---|---|---|---|---|
Пашыраны набор інструкцый 8086 | + | + | + | + |
Энэргаахоўны рэжым | + | + | - | + |
Рэжымы адключэння(powerdown) і прастою(Idle) | - | + | + | + |
Рэжым ONCE | + | + | + | + |
Блок кіравання перапыненнямі | + | + | + | + сумяшчальны з i8259 |
Модуль выбару крышталя | + | + | + пашыраны |
+ пашыраны |
Модуль DMA | + 2 каналы |
+ 2 каналы |
- | + 4 каналы |
Модуль кантролю таймера | - | - | - | + |
Модуль паслядоўнай перадачы даных |
- | - | + | + |
Парты ўводу-вываду | - | - | + усяго 16 |
+ усяго 22 |
Год выпуску | 1991 | 1991 | 1990 | 1991 |
Корпус
[правіць | правіць зыходнік]З прычыны павелічэння колькасці кампанентаў у працэсары, было павялічана колькасць кантактаў на корпусе мікрапрацэсара. У арыгінальным працэсары i80186 колькасць кантактаў складала 68. Працэсар цяпер выпускаўся ў карпусах тыпу «носьбіт крышталя» (Chip Carrier) і «матрыца вывадаў» (PGA). У наступных пакаленнях працэсара i186 ужываліся і іншыя тыпы карпусоў, пры гэтым колькасць кантактаў павялічвалася. Для адрознення працэсараў у розных тыпах карпусоў і з рознай колькасцю кантактаў ужываліся ідэнтыфікатары ў выглядзе лацінскіх літар, якія ставіліся ў пачатку назвы працэсара (гл. табліцу ніжэй).
Працэсар | колькасць вывадаў | Тып корпусу | Ідэнтыфікатар | Узор пазначэння |
---|---|---|---|---|
80186 | 68 | LCC | R ці С | Intel C80186 Intel R80186 |
68 | PLCC | N | Intel N80186 | |
68 | PGA | A | Intel A80168 | |
80C186 | 68 | LCC | R | Intel R80C186 |
68 | PLCC | N | Intel N80C186 | |
68 | PGA | A | Intel A80C186 | |
80 | QFP(EIAJ) | S | Intel S80C186 | |
80C186XL | 68 | LCC | R | Intel R80C186XL |
68 | PLCC | N | Intel N80C186XL | |
68 | PGA | A | Intel A80C186XL | |
80 | QFP(EIAJ) | S | Intel S80C186XL | |
80 | SQFP | SB | Intel SB80C186XL | |
80C186EA | 68 | PLCC | N | Intel N80C186EA |
80 | QFP(EIAJ) | S | Intel S80C186EA | |
80 | SQFP | SB | Intel SB80C186EA | |
80C186EB | 84 | PLCC | N | Intel N80C186EB |
80 | QFP(EIAJ) | S | Intel S80C186EB | |
80 | SQFP | SB | Intel SB80C186EB | |
80C186EC | 100 | PQFP | KU | Intel KU80C186EC |
100 | QFP | S | Intel S80C186EC | |
100 | SQFP | SB | Intel SB80C186EC |
Заўвага. 1. Існаваў узор з маркіроўкай «Intel A80C186CPICE» у корпусе тыпу PGA з 280 кантактамі (гл. тут). 2. Існаваў інжынерны ўзор з маркіроўкай «Intel FA80C186CP» у корпусе TQFP з колькасцю кантактаў 156 (гл. тут).
Новыя інструкцыі
[правіць | правіць зыходнік]У працэсарах сямейства i186 быў пашыраны набор каманд. Былі даданы дадатковыя каманды працы са стэкам (PUSHA, POPA, PUSH «immediate»), з партамі ўводу-вываду (INS, OUTS), арыфметычныя каманды (IMUL, ROL/ROR, RCL/RCR, SAL/SAR, SHL/SHR з непасрэдна ўказаным лікам біт ссоўвання) і каманды рэалізацыі моў высокага ўзроўню (ENTER, LEAVE, BOUND).
ПК на базе працэсараў сямейства i186
[правіць | правіць зыходнік]Працэсары сямейства i186 амаль не выкарыстоўваліся ў камп'ютарах, толькі некаторыя фірмы выпусцілі такія ПК: Mindset, Compis (шведскі школьны камп'ютар), RM Nimbus (брытанскі школьны камп'ютар), Unisys ICON (канадскі школьны камп'ютар), HP 200lx (handheld PC), і настольны ПК Tandy 2000.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Год анонсу: 1982
- Тактавая частата, МГц*: 6, 8, 10, 12, 13, 16, 20, 25
- Разраднасць рэгістраў: 16 біт
- Разраднасць шыны даных: 16 біт
- Разраднасць шыны адрасу: 20 біт
- Аб'ём адрасавальнай памяці: 1 Мбайт
- Колькасць транзістараў: ?
- Тэхпрацэс, нм: ?
- Плошча крышталя, кв.мм: ?
- Напружанне сілкавання: 2,9~3,3 В
- Раздым: мікрасхема прылітоўвалася да платы
- Корпус: гл. табліцу вышэй
(*) Заўвага: магчыма, існавалі мадэлі і з іншымі частотамі.