Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Cartoon Network

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cartoon Network
Выява лагатыпа
Краіна  ЗША
Зона вяшчання  ЗША
Час вяшчання Кругласутачна
Мова вяшчання Англійская, іспанская
Фармат выявы 1080i (HDTV)
Дата пачатку вяшчання 1 кастрычніка 1992 года
Аўдыторыя Дзіцячая, падлеткавая
Уладальнік Warner Bros. Discovery
Слоган Oh my God!
Сайт cartoonnetwork.com

Cartoon Network (CN, літар. з англ. — «сетка мультфільмаў») — амерыканскі мультыплікацыйны тэлеканал, адзін з найбуйнейшых у свеце тэлеканалаў для дзіцячай аўдыторыі. Уваходзіць у карпарацыю Warner Bros. Discovery і з’яўляецца часткай Warner Bros. Entertainment. Вяшчанне вядзецца ў фармаце высокай выразнасці 1080i. Падчас начнога эфіру вяшчае Adult Swim — блок мультсерыялаў для больш дарослай аўдыторыі.

1 кастрычніка 1992 года запусціўся Cartoon Network ў ЗША, першым мультсерыялам паказаным на канале была кароткаметражка Rhapsody Rabbit з Вясёлыя мелодыі.[1][2] Першапачаткова па тэлеканале паказваліся мультфільмы ад студый: Warner Bros, MGM і Hanna-Barbera. Канал першапачаткова вяшчаў у кабельных сетках у Нью-Ёрку, Філадэльфіі, Вашынгтоне, Даласе і Дэтройце.[3] Да моманту запуску ў базе было 8500-гадзін мультфільмаў. Таксама Cartoon Network кантраляваў аднайменным праграмным блокам на "TNT". Cartoon Network быў першым дзіцячым кругласутачным каналам у ЗША.

Да канца 1994 года Cartoon Network стаў «пятым па папулярнасці кабельным каналам у ЗША».

У 1996 годзе Turner Broadcasting System аб’ядналася з Time Warner[4] (якая запусціла Nickelodeon і ім жа валодала да 1986 года). Зліццё дазволіла выкарыстоўваць усе мультфільмы ад Warner Bros.

У 1997 годзе з’явіўся анімэ блок «Toonami». Блок прапаноўваў такія анімэ як: Робатэк, Громакошкі, Сэйлар Мун, Tenchi Muyo!, Mobile Suit Gundam Wing, Dragon Ball Z і т. п.[5]

18 чэрвеня 2001 года Бэці Коэн, якая займала пасаду прэзідэнта Cartoon Network з моманту яе заснавання, пакінула кампанію з-за творчых рознагалоссяў з Джэймі Келнерам, тагачасным кіраўніком Turner Broadcasting. 22 жніўня 2001 года Джым Сэмплс быў прызначаны генеральным дырэктарам і выканаўчым віцэ-прэзідэнтам канала, замяніўшы Бэці. «Adult Swim» стартаваў 2 верасня 2001 года з эпізодам Хатняе відэа, блок першапачаткова трансляваўся па нядзелях вечарам і з паўторамі па чацвяргах. Першапачаткова сетка складалася з Харві Бердман, МорЛаб 2021, Cowboy Bebop, Шоў Брака, Aqua Teen Hunger Force і Касмічны прывід.

3 кастрычніка 2003 года блок «Cartoon Cartoon Friday» быў перайменаваны ў «Friday».

У 2004 годзе на Cartoon Network з’явіліся тры новыя мультсерыяла: Megas XLR, Фостэр: Дом для сяброў са свету фантазій і Hi Hi Puffy AmiYumi. 14 чэрвеня 2004 года адбыўся рэбрэндынг, які ўключыў у сябе цалкам новую версію лагатыпа і новы слоган: «This is Cartoon Network!»

У 2005 годзе стартавалі яшчэ пяць мультсерыялаў: жыццё і прыгоды Джуніпер Лі, лагер Лазло, Робатбой, Мой сябар — малпа і Бэн-10.

Джым Сэмплс сышоў са сваёй пасады 9 лютага 2007 года пасля панікі ў Бостане, выкліканай адсылкамі ў Aqua Teen Hunger Force. 2 мая 2007 года Сцюарт Снайдэр быў названы пераемнікам Джыма.

У траўні 2009 года Cartoon Network прадставіў блок з жывымі акцёрамі пад назвай «CN Real», у якім з’явіліся такія праграмы: The Othersiders, Survive This, BrainRush, Destroy Build Destroy, Dude, What, Bobb’e Says, Happen і Bobb’e Says.[6]

29 мая 2010 года быў прадстаўлены новы фірмовы стыль, а таксама новае афармленне і слоган «Check it!». 27 снежня 2010 года Adult Swim пашырыўся на адну гадзіну, і час яго пачатку быў перанесены з 22:00 да 21:00 па ўсходнім часе.[7]

30 сакавіка 2012 года быў вернуты блок «Cartoon Planet», па якім трансляваліся старыя мультфільмы 1990-х і 2000 — х гадоў.[8]

6 сакавіка 2014 года Сцюарт Снайдэр быў адхілены ад пасады прэзідэнта і галоўнага аперацыйнага дырэктара «Turner Animation», «Young Adults» і «Kids Media» пасля рэструктурызацыі. 16 ліпеня 2014 года Крысціна Мілер была прызначаная яго пераемніцай на пасадзе прэзідэнта і генеральнага дырэктара «Cartoon Network», «Adult Swim» і «Boomerang». 21 кастрычніка 2014 года «Cartoon Network», у тым ліку «CNN» і «Boomerang», былі адключаныя ад амерыканскага тэлевізійнага правайдэра Dish Network з-за рознагалоссяў па кантрактах, аднак праз месяц каналы былі адноўлены.

22 кастрычніка 2016 года кампанія AT&T заключыла здзелку па набыцці Time Warner за 108,7 млрд даляраў. Зліццё было адобрана федэральнымі органамі 12 чэрвеня 2018 года, і было завершана праз 2 дні, а назва Time Warner была зменена на WarnerMedia.

У канцы 2019 года Крысціна Мілер пакінула WarnerMedia. Майкл Оўілін заняў пасаду часовага прэзідэнта Cartoon Network.[9]

З 1 ліпеня 2019 года Том Ашэйм стаў прэзідэнтам «Warner Bros. Global Kids, Young Adults і Classics», курыруючы «Cartoon Network», «Boomerang», «Adult Swim» і «Turner Classic Movies».[10]

Зыход з Беларусі і Расіі

[правіць | правіць зыходнік]

9 сакавіка 2022 года кампанія Warner Bros. Discovery спыніла вяшчанне сваіх тэлеканалаў, у тым ліку і Cartoon Network, на тэрыторыі Расіі і Беларусі (у апошняй краіне працягваюць вяшчанне астатнія тэлеканалы кампаніі, за выключэннем яшчэ аднаго дзіцячага тэлеканала — Boomerang), таксама спыніў працу расійскі сайт канала — cartoonnetwork.ru.на тэрыторыі краін СНД, Прыбалтыкі, Украіны, Грузіі вяшчанне канала на рускай мове працягваецца.

З 1 жніўня 2022 года Cartoon Network перастаў перакладаць мультсерыялы, а з 20 сакавіка 2023 года тэлеканал стаў выбарачна перакладаць праграмы на рускую мову.

У траўні 2023 года тэлеканал выйшаў на спадарожнікі пад новай назвай «Cartoon Network CAAC» (Цэнтральная Азія і Каўказ), аднак ліцэнзія пакуль што не была перайменаваная і тэлеканал застаецца юрыдычна пад старай назвай.

  1. The Hollywood Reporter(руск.) // Википедия. — 2024-03-07.
  2. The Free Lance-Star - Google News Archive Search. news.google.com. Праверана 29 жніўня 2024.
  3. The Free Lance-Star - Google News Archive Search. news.google.com. Праверана 29 жніўня 2024.
  4. Landler, Mark. TURNER TO MERGE INTO TIME WARNER; A $7.5 BILLION DEAL (англ.). The New York Times (23 верасня 1995). Праверана 29 жніўня 2024.
  5. Gordon B. Arnold. Animation and the American Imagination: A Brief History. — ABC-CLIO, 2016-11-28. — 294 с. — ISBN 978-1-4408-3360-1.
  6. X. Reality shows, kid style (англ.). Los Angeles Times (17 чэрвеня 2009). Праверана 29 жніўня 2024.
  7. Crupi, Anthony. Adult Swim Preps for Deeper Dive Into Prime (англ.). www.adweek.com (14 лютага 2010). Праверана 29 жніўня 2024.
  8. Name. Cartoon Network Brings Back The Classics With Cartoon Planet (англ.). WebProNews (29 сакавіка 2012). Праверана 29 жніўня 2024.
  9. Steinberg, Brian. Christina Miller, President of Cartoon Network, to Leave WarnerMedia (англ.). Variety (27 лістапада 2019). Праверана 29 жніўня 2024.
  10. Andreeva, Nellie. Tom Ascheim Joins Warner Bros As President of Global Kids, Young Adults And Classics (англ.). Deadline (7 красавіка 2020). Праверана 29 жніўня 2024.