Ямана
Ямана | |
---|---|
Краіны | Аргенціна, Чылі |
Рэгіёны | |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | 5 critically endangered[d][1] |
Класіфікацыя | |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | yag |
WALS | yah |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 665 |
Ethnologue | yag |
ELCat | 1647 |
IETF | yag |
Glottolog | yama1264 |
Я́мана (Tequenica, Yagán, Yaghan, Yámana) — ізаляваная індзейская мова, якая знікла, і на каторай размаўлялі яганы, што жылі ў гамлеце Укіка ў горадзе Пуэрта-Уільямс вострава Наварына правінцыі Патагонія ў Чылі, а таксама на крайнім поўдні вострава Вогненная Зямля ў Аргенціне.
У 1946 годзе на яганскай сове размаўляла не менш за 60 чалавек[2]. Ямана мела да 5 дыялектаў. У 1990-я гады ў Аргенціне мова амаль знікла. Пасля смерці 84-гадовай носьбіткі Эмеліны Акунья (1921-12.10.2005) заставаўся адзін носьбіт — яе нявестка Крысціна Кальдэрон[3], якая жыла ў сяленні Укіка (востраў Наварына) у Чылі. Кальдэрон (часта яе называюць проста Абуэла — бабуля) разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashu Shis («Хачу расказаць вам гісторыю»), у якой сабраныя яганскія казкі, якія расказалі ёй прадстаўнікі старэйшых пакаленняў племя. Пасля смерці ў 2022 годзе Крысціны Кальдэрон носьбітаў гэтай мовы не засталося.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Зноскі
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
- ↑ Паводле дадзеных экспедыцыі чылійскага ўрача і антраполага Алехандра Ліпшуца
- ↑ Апошнія гады гэтыя жанчыны не размаўлялі адна з адной
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ямана на Ethnologue