З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
|
Герб |
|
|
Эсб’ерг (дацк.: Esbjerg) — горад у Даніі, важны порт і транспартны вузел на заходнім узбярэжжы паўвострава Ютландыя. Адміністрацыйны цэнтр камуны Эсб’ерг (вобласць Паўднёвая Данія). Насельніцтва — 71 886 жыхароў (2006).
Горад заснаваны ў 1868 годзе ў сувязі са стратай Даніяй Шлезвіга ў якасці замены гавані ў Альтоне (цяпер раён Гамбурга, Германія), якая да гэтага была найважнейшым дацкім портам на берагах Паўночнага мора. У 1874 годзе пабудавана чыгунка, якая звязала Эсб’ерг з гарадамі Фрэдэрысія і Вардэ. У гэтым жа годзе было скончана будаўніцтва гавані. Ён пачаў выкарыстоўвацца для экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі. Эсб’ёрг атрымаў статус горада ў 1899 годзе.
Год |
Колькасць
|
2007
|
71 292
|
|
2010
|
71 459
|
|
|
Год |
Колькасць
|
2012
|
71 579
|
|
2018
|
72 398
|
|
|
Год |
Колькасць
|
2022
|
115 459
|
[1]
|
|
|