Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Эрбій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эрбій (лац.: Erbium) Erхімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, лантаноід; атамны нумар 68. Адкрыты ў 1843 годзе шведскім хімікам К. Масандэрам (шведск.: Carl Gustaf Mosander)).

Адносіцца да рэдказямельных элементаў. Атамная маса 167,26. У прыродзе прысутнічаюць 6 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 162, 164, 166—168, 170. Мяккі серабрысты метал. Тэмпература плаўлення 1522 °С, тэмпература кіпення 2510[1] °С. Шчыльнасць 9062 кг/м³. Раствараецца ў мінеральных кіслотах з утварэннем солей. На паветры акісляецца павольна. Пры награванні з кіпеннем узаемадзейнічае з галагенамі, халькагенамі, вадародам і азотам.

Атрыманне люмінафорных і лазерных матэрыялаў, выраб спецыяльнага шкла і керамікі з уласцівасцямі высокатэмпературных звышправаднікоў[1], аптычных валокнаў. Складнік магнітных сплаваў з жалезам, кобальтам, нікелем. Аксід эрбію выкарыстоўваецца ў ядзернай энергетыцы. Злучэнні эрбію выкарыстоўваюць у тэхналогіі раздзялення і грубай ачысткі рэдказямельных элементаў[1].

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 148. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 281. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.