Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Эліс Мертан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эліс Мертан
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 верасня 1993(1993-09-13)[1] (31 год)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, спявачка, кампазітарка, піяністка
Інструменты вакаліст, фартэпіяна і вакал
Жанры інды-поп і альтэрнатыўны рок
Узнагароды
alicemerton.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аліса (Эліс) Мертан (ням.: Alice Merton; англ.: Alice Merton, нар. 13 верасня 1993, Франкфурт, Германія) — нямецкая спявачка ірландскага паходжання, аўтар песень. Мертан атрымала сусветную вядомасць дзякуючы свайму дэбютнаму сінглу «No Roots». У цяперашні час пражывае ў Берліне[2].

Аліса Мертан нарадзілася 13 верасня 1993 года ў Франкфурце, Германія, у сям’і ірландца і немкі. Сям’я Мертан часта пераязджала з-за таго, што яе бацька працаваў кансультантам па горных работах. Калі ёй было тры месяцы, Мертан пераехала ў Канэктыкут. Неўзабаве пасля гэтага яны пераехалі ў Оквіль, Антарыа, Канада, дзе яна пражыла да трынаццаці гадоў, вывучаючы класічнае фартэпіяна і спевы. У 13 гадоў Мертан вярнулася ў Германію, у Мюнхен, што заахвоціла яе вывучыць нямецкую мову і дазволіла ёй пагаварыць са сваёй нямецкай бабуляй, якую яна бачыла толькі адзін раз у год. Знаходзячыся ў Германіі, Мертан напісала сваю першую песню і вучылася ў нямецкамоўнай сярэдняй школе, перш чым скончыла яе і пераехала у Англію.

У маладосці Мертан часта пераязджала, жывучы ў Оквілі (Антарыа), Канэктыкуце, Нью-Ёрку, Борнмуце, Лондане і Берліне і іншых гарадах.[3]. У 2013 годзе Эліс паступіла ва ўніверсітэт папулярнай музыкі і музычнага бізнесу ў Мангейме, дзе яна атрымала ступень бакалаўра ў сачыненні кампазіцый і песень[4][5]. Там жа яна пазнаёмілася з удзельнікамі яе будучага гурта.

Аліса таксама з’яўляецца ляўшою.

Упершыню Мертан стала вядомая як спявачка і кампазітар альбома «The Book of Nature» гурта Fahrenhaidt[6].

14 лістапада 2016 года яна атрымала штогадовую ўзнагароду ў намінацыі «Акустык поп»[7]. Пераехаўшы ў Берлін, Мертан заснавала сваю ўласную гуказапісвальную кампанію пад назвай Paper Plane Records International і ў канцы 2016 запісала песню «No Roots». На напісанне гэтай песні Мертан натхнілі бясконцыя пераезды і думка пра тое, што яна нідзе не адчувае сябе як дома. На сайце The Hype Machine і ў службе Spotify песня заняла першыя радкі чартаў і ўвайшла ў спіс некалькіх радыёстанцый. 3 лютага 2017 года Аліса запісала свой першы міні-альбом «No Roots». Альбом заняў другое месца ў нямецкіх чартах і першае месца ў французскіх. Кампанія Vodafone Germany выкарыстала аднайменную песню ў адной са сваіх рэклам. Мертан падпісала кантракт з кампаніяй Mom + Pop Music у жніўні 2017 года для раскруткі ў межах ЗША. Стала пераможцам узнагароды European Border Breakers Award.

4 жніўня 2017 года Аліса Мертан выпусціла свой другі сінгл «Hit the Ground Running», які таксама даступны праз яе ўласны лэйбл Paper Plane Records Int. Песня ўвайшла ў Топ-100 нямецкага чарта за першы тыдзень. У 2017 годзе яна з’явілася на Life Ball у Вене і Lollapalooza Berlin. На пачатку красавіка 2018 года яе сінгл «No Roots» трапіў у Billboard Hot 100 і прагучаў у тэлесерыяле «Чорны спіс». У тым жа месяцы яна выпусціла свой трэці сінгл «Lash out». Яе дэбютны альбом «Mint» быў выпушчаны ў студзені 2019 года і заняў другое месца ў нямецкім чарце альбомаў.

У 2019 годзе яна стала членам журы ў дзявятым сезоне «The Voice of Germany».

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час Аліса Мертан пражывае ў Берліне.

Назва Дэталі Высокія пазіцыі чартаў
GER
[8]
AUT
[9]
ITA
[10]
SWI
[11]
Mint
  • Выпушчаны: 18 Студзеня 2019
  • Лэйбл: Paper Plane Records International, Mom + Pop Music
  • Фармат: Digital download
2 19 62 21
Vertigo
  • Выпушчаны: 9 красавіка 2021
  • Лэйбл: Paper Plane Records International
  • Фармат: Digital download
- - - -
Hero / Island
  • Выпушчаны: 10 верасня 2021
  • Лэйбл: Paper Plane Records International
  • Фармат: Digital download
- - - -
Назва Дэталі Высокія пазіцыі чартаў
US
[12]
US Rock
[13]
US<br id="mwsg">Alt.
[14]
No Roots
  • Выпушчаны: 6 Красавіка 2018
  • Вікіпедыя: Paper Plane, Mom + Pop
  • Фармат: CD, digital download
171 30 14
Назва Год Высокія пазіцыі чартаў Сертыфікаты Альбом
GER[8] AUT[9] RU[15] FRA[16] ISR[17] ITA[18] SLO[19] SWI[11] UK[20] US
[21]
US Alt.[22]
«No Roots» 2016 2 3 6 41 4 7 4 12 52 84 1
  • BVMI: 3× Gold[23]
  • BPI: Silver[24]
  • IFPI AUT: Platinum[25]
  • IFPI SWI: Platinum[26]
  • FIMI: Platinum
  • SNEP: Platinum
  • RIAA: Gold[27]
Mint
«Hit the Ground Running» 2017 No Roots
«Lash Out»[28] 2018 66 16 Mint
«Why So Serious»[30] 60
«Funny Business»[31] 35
«Learn to Live» 2019
«Easy»
«2 Kids» Mint +4
«Homesick»
«Keeps Me Awake»
«Speak Your Mind»
«I Don’t Hold A Grudge»
«Honeymoon Heartbreak»
«PCH»
«Trouble In Paradise»
«Back To Berlin»
«Vertigo»[32] 2021 Vertigo
«Hero» Hero / Island
«Island»
«—» пазначае запіс, які не трапіў у чарты або не быў выдадзены на гэтай тэрыторыі.

Зноскі

  1. Alice Merton // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mittelstraß, Ann-Kathrin. Kein Land der Welt ist meine Heimat (ням.). Bayerischer Rundfunk (18 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2018. Праверана 9 снежня 2017.
  3. Alice Merton, Sascha & Sebastian mit dem Hit "No Roots" (ням.). Bayern3.de. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2018. Праверана 3 студзеня 2018.
  4. Popakademie Baden-Württemberg (ням.)(недаступная спасылка). Popakademie Baden-Württemberg. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2017. Праверана 9 снежня 2017.
  5. Hessischer Rundfunk 2017, German(недаступная спасылка). Hr3.de. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2018. Праверана 25 студзеня 2019.
  6. Fahrenhaidt – The Book Of Nature. Discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2018. Праверана 9 снежня 2017.
  7. Biografie: Merton, Alice (ням.). Südwestrundfunk (14 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2017. Праверана 9 снежня 2017.
  8. а б Discographie Alice Merton. GfK Entertainment Charts. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 25 студзеня 2019.
  9. а б Discographie Alice Merton - austriancharts.at. Austriancharts.at. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2019. Праверана 25 студзеня 2019.
  10. Album – Classifica settimanale WK 4 (dal 2019-01-18 al 2019-01-24) (італ.). Federazione Industria Musicale Italiana. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2018. Праверана 26 студзеня 2019.
  11. а б Discographie Alice Merton. Hitparade.ch. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2019. Праверана 25 студзеня 2019.
  12. Alice Merton – Chart History: Billboard 200. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2018. Праверана 17 красавіка 2018.
  13. Alice Merton – Chart History: Rock Albums. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2018. Праверана 19 красавіка 2018.
  14. Alice Merton – Chart History: Alternative Albums. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2018. Праверана 19 красавіка 2018.
  15. Alice Merton | full Official Chart history. Tophit. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2020. Праверана 14 красавіка 2018.
  16. Le Top de la semaine : Top Singles (téléchargement + streaming) – SNEP (Week 38, 2017) (фр.)(недаступная спасылка). Syndicat National de l'Édition Phonographique. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2017.
  17. Media Forest(недаступная спасылка). Mediaforest.biz. Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2017. Праверана 25 студзеня 2019.
  18. FIMI - Database Top of the music - FIMI. Fimi.it. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2019. Праверана 25 студзеня 2019.
  19. SloTop50 - Tedenska lestvica največkrat zavrtenih skladb. Slotop50.si. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2019. Праверана 25 студзеня 2019.
  20. Alice Merton | full Official Chart history. Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2018. Праверана 14 красавіка 2018.
  21. Alice Merton – Chart History: Hot 100. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2018. Праверана 3 красавіка 2018.
  22. Alice Merton Chart History: Alternative Songs. Billboard.com. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2018. Праверана 17 красавіка 2018.
  23. Gold-/Platin-Datenbank (Alice Merton)(нявызн.). Bundesverband Musikindustrie. Праверана 3 December 2018.
  24. British single certifications – Alice Merton – No Roots. British Phonographic Industry. Праверана July 11, 2020. Enter No Roots in the field Search. Select Title in the field Search by. Select single in the field By Format. Click Go
  25. Austrian certifications(нявызн.). IFPI Austria. Праверана 12 March 2018.
  26. The Official Swiss Charts and Music Community. Hitparade.ch. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2018. Праверана 18 снежня 2018.
  27. American single certifications – Alice Merton. Recording Industry Association of America. Праверана October 29, 2018. If necessary, click Advanced, then click Format, then select Single, then click SEARCH
  28. Lash Out - Single by Alice Merton. iTunes (UK). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2018. Праверана 10 лютага 2020.
  29. "Les Certifications - FIMI". FIMI [італьянская]. Архівавана з арыгінала 2019-01-27. Праверана 2018-08-07. {{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка)
  30. Alice Merton debuts new song, "Why So Serious" – Music News – ABC News Radio. ABC News Radio (7 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 20 верасня 2018.
  31. Alice Merton Wants None Of Your "Funny Business". Nylon (29 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018. Праверана 29 лістапада 2018.
  32. Alice Merton Returns With Supercharged 'Vertigo'. Rolling Stone (8 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2021. Праверана 9 красавіка 2021.