Ыфкуіл
Выгляд
Ыфку́іл ці Іфкуіль (іфк. Iţkuîl) - апрыёрная штучная мова філасофскага кірунку. Мае складаную граматыку і шырокі набор фанем, што робіць мовы вельмі цяжкай для вывучэння. Мову стварыў Джон Кіхада ў 1978 годзе і апублікаваў у 2004. У мове ставіцца мэта пазбегнуць шматсэнсоўнасці ў чалавечых зносінах аддаючы перавагу дакладнасці. У мове існуе 3600 базавых каранёў, з якіх пры дапамозе логікі магчыма стварыць іншыя словы. Напрыклад, з корня köl (гаварыць), утвараюць köloikt (маліцца), kölqû (маліцца), kölëpt (хлусіць) і г. д. Мова мае таксама ўласны фантазійны алфавіт з магчымасцю лацінскай транскрыбцыі.
Сам аўтар не здольны вольна гаварыць на Ыфкуіле, але шмат людзей на Украіне і ў Расіі выказваюць намер вывучыць яе.
Апісанне мовы
[правіць | правіць зыходнік]- Лексіка: лексіка складаецца з 3600 каранёў маючых 2 ці 3 зычных гука: кожны корань мадыфіцыруецца паводле вельмі цяжкіх граматычных правілаў.
- Фанэтыка: Ыфкуіл мае складаную фанэтыку (65 зычных і 17 галосных гукаў). Вымаўленне асобных гукаў можа выклікаць цяжкасці.
- Марфалогія: Ыфкуіл сінтэтычная аглютынатыўная мова, у якой існуюць гукавыя націсковыя, танальныя змены і шматлікія афіксы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Джошуа Фоер, Утапічная мова для пачынаючых (ч. 1) // New Yorker, 24.12.2012.
- Джошуа Фоер, утапичная мова для пачынаючых (ч. 2) //New Yorker, 24.12.2012
- Вольга Сярэбраная, Ыткуільска-славянскі размоўнік //Радыё Свабода, 24.12.2012.
- Аўтарскі падручнік граматыкі мовы. Маюцца гуказапісы вымаўлення фраз на ыфкуіле.
- Незавершаны слоўнік(недаступная спасылка).
- "Хуткасць думкі" - артыкул Станіслава Казлоўскага у часопісе "Компьютерра", у якім аглядаюцца штучныя мовы ўплываючыя на мысленне
- - суполка ў Жывым Часопісе захапляючыхся Ыфкуілем
- Пераклад падручніка мовы
- алфавіт і рэдактар для Ыфкуіла(недаступная спасылка)
- Ithkuil і яго філасофскі дызайн Архівавана 30 лістапада 2012. - "Компьютерра" №17 (781), 2009 - ст. 12