Тамперэ
| ||||||||||||||||||||||||
Та́мперэ[7], Та́мерфорс[7] (фінск.: Tampere, шведск.: Tammerfors) — горад у правінцыі Пірканма на поўдні Фінляндыі, другі па значнасці гарадскі цэнтр пасля Хельсінкі. Тамперэ мае 204 тысячы жыхароў (разам з суседнімі муніцыпалітэтамі — больш за 300 тысяч) і з’яўляецца другім па значнасці гарадскім цэнтрам Фінляндыі пасля Хельсінкі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на поўдні Фінляндыі, знаходзіцца паміж двума азёрамі: Нясіярві (Näsijärvi) на поўначы і Пюхяярві (Pyhäjärvi) на поўдні. Розніца між узроўнямі вады гэтых азёр — 18 метраў, між імі цячэ рака Тамеркаскі даўжынёй 945 метраў. Рака падзяляе гістарычны цэнтр горада на дзве часткі.
Найбліжэйшыя гарады — Нокія, Піркала, Кангасала, Юлёярві, Орывесі, Куру, Руавесі і Лемпяля.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Тамперэ блізкі да ўмерана-марскога. Для яго характэрна мяккая снежная зіма і кароткае халаднаватае лета. Самым халодным месяцам з’яўляецца люты, а самым цёплым — ліпень. Снег ляжыць у сярэднім з канца лістапада да сярэдзіны красавіка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1775 годзе ў раёне ракі Тамеркаскі шведскім каралём Густавам III было заснавана гандлёвае паселішча. Ужо праз чатыры гады, у 1779 годзе, паселішча атрымала статус горада. У той час Тамперэ быў невялікім гарадком, які займаў усяго некалькі квадратных кіламетраў.
Вялікае Княства Фінляндскае
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі, калі Тамерфорс у складзе Вялікага Княства Фінляндскага быў адным з гарадоў Расійскай імперыі, ён ужо ўяўляў сабой буйны гандлёвы і індустрыяльны цэнтр. На працягу другой паловы XIX стагоддзя Тамерфорс складаў амаль палову індустрыяльнага патэнцыялу Фінляндыі. Індустрыяльная моц горада дала яму другую назву — «Паўночны Манчэстэр».
У сувязі з развіццём вытворчасці і будаўніцтвам новых заводаў Тамперэ павялічваў сваю плошчу за кошт далучэння суседніх сельскіх паселішчаў.
У снежні 1905 года ў Тамерфорсе праходзіла 1-я канферэнцыя РСДРП, дзе ўпершыню сустрэліся У. І. Ленін і Сталін.
Незалежная Фінляндыя
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Грамадзянскай вайны ў Фінляндыі (28 студзеня — 15 мая 1918 года) Тамперэ быў месцам адной са стратэгічна важных падзей — 6 красавіка «белыя» ўзялі горад і захапілі ў палон каля 10 000 «чырвоных».
Тамперэ быў вядомы як горад тэкстыльнай і металургічнай прамысловасці. Аднак у 1990-х гадах ён стаў вядомы як цэнтр тэлекамунікацыйнай індустрыі і інфармацыйных тэхналогій. Тэхналагічны цэнтр Хермія (фінск.: Hermia) у раёне Херванта (фінск.: Hervanta) з’яўляецца флагманам гэтай індустрыі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Тамперэ — вузел чыгунак і аўтадарог, порт.
У горадзе дзейнічае шэраг буйных прадпрыемстваў машынабудаўнічай, цэлюлозна-папяровай, хімічнай, гарбарна-абутковай, тэкстыльнай, харчовай прамысловасці, ГЭС, вылічальны цэнтр. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington[8].
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Тамперэ вядомы сваім насычаным культурным жыццём. У горадзе пражывалі і пражываюць некаторыя з класікаў і вядомыя фінскія пісьменнікі. Горад таксама мае даўнія тэатральныя традыцыі — у горадзе дзейнічаюць 3 тэатры, з якіх найбольш вядомым з’яўляецца Тамперскі гарадскі тэатр (Tampereen Teatteri), кожны жнівень праводзіцца тэатральны фестываль (Tampereen Teatterikesä).
У горадзе штогод у сакавіку праводзіцца Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў. Tammerfest — фестываль урбаністычнага рока праходзіць у горадзе кожны ліпень, акрамя таго, гарадскі мастацкі фонд штогод арганізоўвае ў горадзе яшчэ 3 міжнародныя культурныя мерапрыемствы: Tampere Jazz Happening кожны лістапад, Tampere Vocal Music Festival і Tampere Biennale у розныя гады.
У Тамперэ размешчаны галоўны офіс папулярнага ва ўсёй краіне тэлеканала YLE TV2.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Адным з самых ранніх культавых збудаванняў Тамперэ з’яўляецца Старая царква, пабудаваная ў класічным стылі ў 1828 годзе па праекце архітэктараў Карла Басі і Карла Энгеля. У неагатычным стылі пабудавана ў 1881 годзе царква Алексантэры, а ў стылі нацыянальнага рамантызму збудаваны па праекце Ларса Сонка ў 1907 годзе Кафедральны сабор. У 1966 годзе ў стылі мадэрнізм пабудаваны ў раёне Калева па праекце архітэктараў Райлі і Рэйма Піетыля сучасны бетонны храм — царква Калева.
Адзіная праваслаўная царква ў гонар Аляксандра Неўскага і свяціцеля Мікалая пабудавана ў цэнтры Тамперэ ў 1899 годзе па праекце інжынера Т. У. Язукова.
У горадзе дзейнічае каля 20 музеяў рознай скіраванасці, у тым ліку музей шпіянажу, музей паліцыі, музей Леніна, а таксама музей мумі-троляў, прысвечаны творчасці Тувэ Янсан[9].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У акрузе Тамперэ дзейнічае 4 універсітэты, сярод якіх найважнейшымі з’яўляюцца Універсітэт Тамперэ (UTA, заснаваны ў 1925, у сярэдзіне 2000-х навучалася больш за 12 000 студэнтаў) і Тамперскі тэхналагічны ўніверсітэт (TTY, таксама больш за 12 000 студэнтаў), размешчаны ў раёне Херванта.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Год | 1820 | 1850 | 1876 | 1881 | 1886 | 1889 | 1891 | 1896 | 1900 | 1904 |
Насельніцтва | 1 000 | ▲ 4 000 | ▲ 12 100 | ▲ 13 800 | ▲ 16 100 | ▲ 18 100 | ▲ 20 500 | ▲ 26 700 | ▲ 34 100 | ▲ 40 261 |
Год | 1910 | 1915 | 1926 | 1941 | 1960 | 1970 | 1975 | 1978 | 1980 | 1983 |
Насельніцтва | ▲ 45 100 | ▲ 45 200 | ▲ 51 700 | ▲ 81 000 | ▲ 132 673 | ▲ 158 380 | ▲ 166 338 | ▼ 165 519 | ▲ 166 228 | ▲ 167 344 |
Год | 1985 | 1987 | 1990 | 1993 | 1995 | 1996 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 |
Насельніцтва | ▲ 169 026 | ▲ 170 533 | ▲ 172 560 | ▲ 176 149 | ▲ 182 742 | ▲ 186 026 | ▲ 188 726 | ▲ 191 254 | ▲ 193 174 | ▲ 195 468 |
Год | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 |
Насельніцтва | ▲ 200 980 | ▲ 204 385 | ▲ 206 615 | ▲ 209 409 | ▲ 209 748 | ▲ 211 691 | ▲ 213 315 |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Выбарг, Расія
- Санкт-Пецярбург, Расія (1993)
- Ніжні Ноўгарад, Расія
- Брашаў (рум.: Braşov), Румынія
- Хемніц (ням.: Chemnitz), Германія
- Эсэн (ням.: Essen), Германія
- Каўнас (літ.: Kaunas), Літва
- Кіеў (укр.: Київ), Украіна
- Коўпавагюр (ісл.: Kópavogur), Ісландыя
- Лінц (ням.: Linz), Аўстрыя
- Лодзь (польск.: Łódź), Польшча
- Мішкальц (венг.: Miskolc), Венгрыя
- Норчэпінг (шведск.: Norrköping), Швецыя
- Одэнсэ (дацк.: Odense), Данія
- Оламаўц (чэшск.: Olomouc), Чэхія
- Саскатун (англ.: Saskatoon), Саскачэван, Канада
- Сірак’юс (англ.: Syracuse), Нью-Ёрк, ЗША
- Тарту (эст.: Tartu), Эстонія
- Тронхейм (нарв.: Trondheim), Нарвегія
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б https://www.tampere.fi/ajankohtaista/2023/05/15/kalervo-kummola-valittiin-tampereen-pormestariksi
- ↑ а б в г http://www.infopankki.fi/en/tampere/information-about-tampere Праверана 1 лютага 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20091228062929/http://www.tampere.fi/english/tampereinbrief/history/index.html Праверана 16 мая 2024.
- ↑ а б Suomen pinta-ala kunnitain 1.1.2023 — MML.
- ↑ Finland's preliminary population figure was 5,608,218 at the end of February 2024 — Statistics Finland.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Pilkington плануе зачыніць свой завод у Юлеярві, без працы могуць застацца 320 чалавек // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 кастрычніка 2012.(Праверана 20 лістапада 2024)
- ↑ Где живут муми-тролли? — журнал Вокруг света
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікаў Я. У. (гісторыя). Та́мперэ, Та́мерфорс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 413, 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́мпере, Таммерфорс // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 249. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Та́мпере, Таммерфорс // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 469. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Та́мпере, Та́ммерфорс // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 409. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тамперэ
- Афіцыйны сайт Тамперэ (фін.)