Такамацу
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Такама́цу (яп.: 高松市 Такамацу-сі) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Кагава на востраве Сікоку, буйны порт на Унутраным японскім моры. 26 верасня 2005 года і 10 студзеня 2006 года Такамацу быў пашыраны за кошт далучэння пасёлкаў Сіяноэ, Мурэ, Адзі, Кагава, Конан і Какубундзі. Плошча горада складае 375,14 км²,[1] насельніцтва — 419 429 чалавек (1 кастрычніка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 118,06 чал./км².
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гісторыя і турызм
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча афіцыйна атрымала статус горада 15 лютага 1890 года. Такамацу быў і заставаўся палітычным і эканамічным цэнтрам рэгіёна з перыяду Эда, калі кіраўнікі дынастыі Мацудайра зрабілі яго сталіцай сваіх уладанняў.
З адкрыццём вялікага моста Сэто цягнікі курсуюць з Такамацу ва Уно (Тамана, Акаяма).
Галоўнай славутасцю Такамацу можна лічыць парк Рыцурын — выдатны сад, закладзены ў перыяд Эда.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе грунтуецца футбольны клуб «Каматамарэ Санукі».
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Згадванні ў літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]- Такамацу — адзін з гарадоў, дзе адбываецца дзеянне аповесці Харукі Муракамі «Кафка на пляжы».
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 統計年鑑 / 人口・世帯 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Кагава (1 кастрычніка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Кагава. Праверана 24 кастрычніка 2012.
- ↑ Такама́цу // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 217.
- ↑ Такама́цу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 391. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б System of Social and Demographic Statistics of Japan - Total population (Both sexes) — Статыстычнае бюро Японіі. Праверана 17 сакавіка 2019.
- ↑ https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm#par2406
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Такама́цу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 391. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Такама́цу // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 217. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Такама́цу // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 466. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Такама́цу // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1986. — С. 356. — 459 с. — 70 000 экз. (руск.)