Таджыкі
Таджыкі | |
Агульная колькасць | 40 000 000 - 44 000 000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Афганістан: 18 213 380 (2012) чал. Таджыкістан: 7 206 939 чал. Узбекістан: 15 419 709 чал. Іран: 357 000 чал. Расія: 200 303 чал. Пакістан: 220 000 чал. Кыргызстан: 42 636 чал. Казахстан: 36 277 чал. Украіна: 4 255 чал. Беларусь: 871 чал. Латвія: 123 чал. |
Мова | таджыкская, дары |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | персы, ягнобцы, асеціны |
Таджыкі (тадж.: Тоҷик, перс.: تاجیک, дары: تاجک [tɔːd͡ʒɪ'k]) — народ, які размаўляе на розных дыялектах перса-таджыкскага кантынуума і насяляе рэгіёны на ўсход і паўночны ўсход ад сучаснай дзяржавы Іран, размешчаныя ў сучасным Афганістане, Таджыкістане , Узбекістане і Пакістане. Традыцыйныя землі таджыкаў ахопліваюць Ферганская даліну, Чач, даліну р. Зераўшан, басейн вярхоўяў Амудар'і (Пянджа), Мургаба і Кабула, а таксама басейны Гільменд і Аргандаба. У Афганістане да таджыкаў таксама звычайна адносяць персамоўнае насельніцтва басейнаў Герыруда і возера Хамун. Для Афганістана характэрныя таксама іншыя варыянты назвы гэтай групы насельніцтва: фарсіваны (персамоўныя), дэхкане (аселыя земляробы, гэта значыць тыя, хто не вядзе качавы лад жыцця). У Таджыкістане (і іншых краінах Сярэдняй Азіі) і Афганістане (разам з Пакістанам) прыняты дзве розныя формы літаратурнай мовы таджыкаў: таджыкская мова і дары адпаведна. Агульная колькасць таджыкаў па розных ацэнках складае ад 38 да 40 млн чал.
Выбітныя таджыкі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таджы́кі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 375. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таджыкі