Статуя
Выгляд
Ста́туя[1] (лац.: statua) — адзін з асноўных відаў кругавой скульптуры, трохмерная выява чалавечай фігуры, жывёлы, часам фантастычнай істоты.
Статуі могуць размяшчаць перад фасадам будынка, у адмысловых нішах на пастаменце, на карнізе па вуглах франтона або ў адмысловых павільёнах садоў.
Конная статуя выяўляе вершніка.
Статуя можа быць творам станковага або манументальнага мастацтва. Невялікія статуі, які служыць для ўпрыгожвання інтэр’ераў, называюць статуэткамі.
Самая высокая статуя ў свеце — Буда Вясенняга Храма ў пасёлку Чжаоцунь (правінцыя Хэнань, Кітай).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ста́туя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Статуя