Спадарожнікі Юпітэра
Спадарожнікі Юпітэра — натуральныя спадарожнікі планеты Юпітэр. Налічваецца 67[1] спадарожнікаў Юпітэра — найбольшая колькасць адкрытых спадарожнікаў сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Акрамя таго, у Юпітэра ёсць сістэма кольцаў.
У 1610 годзе Галілеа Галілей, назіраючы Юпітэр у тэлескоп, адкрыў чатыры найболей буйных спадарожніка — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста, якія цяпер носяць назву «галілеевых». Яны яркія і круцяцца па досыць аддаленых ад планеты арбітах, так што іх лёгка адрозніць нават у палявы бінокль. Першынства ў адкрыцці спадарожнікаў аспрэчваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які пазней даў ім назвы, узяўшы імёны са старажытнагрэчаскіх міфаў.
Дзякуючы наземным назіранням сістэмы Юпітэра, да канца 1970-х гадоў было вядома 13 спадарожнікаў. У 1979 годзе, здзяйсняючы пралёт міма Юпітэра, касмічны апарат «Вояджэр-1» выявіў яшчэ тры спадарожнікі.
Пачынаючы з 1999 года, з дапамогай наземных тэлескопаў новага пакалення былі адкрытыя яшчэ 47 спадарожнікаў Юпітэра, пераважная большасць з якіх маюць дыяметр у 2-4 кіламетры.
Назва | Дыяметр ™ | Маса (кг) | Радыус арбіты ™ | Перыяд (д) | Нахіл (°) да экватара Юпітэра | Эксцэнтрысітэт | Група |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Метыда | 47 | 1,2×1017 | 127 690[2] | 0,294780[3] | 0,000° | 0,0012 | Група Амальтэі |
Адрастэя | 26×20×16 | 7,5×1015 | 128690[2] | 0,29826[3] | 0,000° | 0,0018 | |
Амальтэя | 262×146×134 | 2,1×1018 | 181 170[2] | 0,49817905[3] | 0,360° | 0,0031 | |
Тэба | 110×90 | 1,5×1018 | 221 700[2] | 0,6745[3] | 0,901° | 0,0177 | |
Іо | 3660.0×3637,4×3630,6 | 8,9×1022 | 421 700[2] | 1,769137786[3] | 0,050° | 0,0041 | Галілеевы спадарожнікі |
Еўропа | 3121,6 | 4,8×1022 | 671 034[2] | 3,551181041[3] | 0,471° | 0,0094 | |
Ганімед | 5262,4 | 1.5×1023 | 1 070 412[2] | 7,15455296[3] | 0,204° | 0,0011 | |
Каліста | 4820,6 | 1,1×1023 | 1 882 709[2] | 16,6890184[3] | 0,205° | 0,0074 | |
Феміста | 8 | 6,9×1014 | 7 391 645 | 129,827611 | 15,346° | 0,2006 | |
Леда | 20 | 1,1×1016 | 11 097 245 | 238,824159 | 27,210° | 0,1854 | Група Гімаліі |
Гімалія | 170 | 6.7×1018 | 11 432 435 | 249,726305 | 29,590° | 0,1443 | |
Лісітэя | 36 | 6.3×1016 | 11 653 225 | 256,995413 | 25,771° | 0,1132 | |
Элара | 86 | 8,7×1017 | 11 683 115 | 257,984888 | 30,663° | 0,1723 | |
Ананке | 28 | 3.0×1016 | 20 815 225 | 613,518491 | 149,526° | 0,3963 | |
Кармэ | 46 | 1.3×1017 | 23 734 465 | 747,008062 | 120,659° | 0,3122 | |
Пасіфэ | 60 | 3.0×1017 | 24 094 770 | 764,082032 | 143,037° | 0,2953 | |
Сінопэ | 38 | 7.5×1016 | 24 214 390 | 769,779665 | 146,657° | 0,2468 |
- Калірое[4]
- Іакастэ
- Гарпаліке
- Праксідыке
- Каліке
- Тайгетэ
- Ісаноэ
- Эрыномэ
- Мегаклітэ
- Аўтаное
- Тыёнэ
- Герміпэ[5]
- Этнэ
- Эўрыдомэ
- Эвантэ
- Эўпорыэ
- Артазіэ
- Спондэ
- Кале
- Пазіфеэ
- Каліхорэ[6]
- Халдэнэ
- Карпа
- Мнемэ
- Тэльксіноэ
- Геліке
- Гегемонэ
- Кіленэ
- Архэ
- Эўкеладэ
- Аойдэ
- Корэ[7]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Two new moons of Jupiter"(англ.). Kipnews. 30 January 2012. Архівавана з арыгінала 30 ліпеня 2013. Праверана 2012-02-02.
- ↑ а б в г д е ё ж IAU-MPC Satellites Ephemeris Service
- ↑ а б в г д е ё ж JPL/NASA Архівавана 17 верасня 2008.
- ↑ http://www.iki.rssi.ru/hend/Dictionary/Jupiter.htm
- ↑ http://lnfm1.sai.msu.ru/neb/rw/natsat/jup_new.htm
- ↑ http://community.livejournal.com/astronomy_ru/48890.html
- ↑ http://lnfm1.sai.msu.ru/neb/nss/nssre10r.htm
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.15, Мн., 2002, С.93: Спадарожнікі планет
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спадарожнікі Юпітэра
- Спадарожнікі Юпітэра
- Jupiter's Known Satellites