Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Сорт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сорт фіялкі, Viola 'Clear Crystals Apricot'
Сорт яблыні Malus domestica 'Fuji'

Сорт або культывар (англ.: cultivar) — група культурных раслін, якія ў выніку селекцыі атрымалі пэўны набор характарыстык (карысных або дэкаратыўных), якія адрозніваюць гэтую групу раслін ад іншых раслін таго ж віду. Кожны сорт раслін мае унікальнае найменне і захоўвае свае ўласцівасці пры шматразовым вырошчванні.

Сорт — гэта асобная група раслін у рамках вядомых батанічных груп, незалежна ад таго, ці задавальняе яна цалкам або часткова ўмовы падання прававой аховы, з'яўляецца новай.

Рэгуляцыя найменне сартоў

[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны кодэкс наменклатуры для культурных раслін (англ.: International Code of Nomenclature for Cultivated Plants (ICNCP)) рэгулюе найменні сартоў, сартавых груп і вегетатыўных гібрыдаў. ICNCP дзейнічае ў рамках Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры (англ.: International Code of Botanical Nomenclature) які рэгулюе афіцыйныя назвы раслін.