Сакулка
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Сако́лка (польск.: Sokółka, Саку́лка) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Сакулка.
Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Беластока, на рацэ Саколда, за 16 км ад беларуска-польскай граніцы, ля заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога 19 (Кузніца — Беласток — Жэшаў). Чыгуначная станцыя на лініі Варшава — Гродна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Саколда, на якой яно стаіць. У сваю чаргу, Саколда — балцка-яцвяжскага паходжання. Пра гэта сведчыць элемент -da ў назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[2]. Адпаведна, Саколда значыла «Сакаліная рака», гэта была рака, дзе назіралі асабліва шмат сокалаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Саколку (Сухолду) датуецца 1524 годам, калі вялікі князь Жыгімонт надаў сваёй жонцы Боне Гарадзенскую пушчу[3]. У першай палове XVI стагоддзя тут існаваў велікакняжацкі паляўнічы двор. З XVI стагоддзя ў Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. У 1565 годзе ў Саколцы збудавалі драўляны касцёл. З канца XVI стагоддзя ў Гарадзенскай эканоміі.
10 студзеня 1609 года Саколка атрымала магдэбургскае права. У 1679 годзе ў ваколіцах Саколкі пачалі сяліцца ваенныя-татары.
У другой палове XVIII стагоддзя Антоні Тызенгаўз пасяліў у Саколцы рамеснікаў, разбудаваў мястэчка. З 1793 года цэнтр Саколкаўскага павета Гарадзенскага ваяводства. У час паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 годзе была месцам збору паўстанцаў Гарадзеншчыны.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе ўвайшла ў склад Прусіі, а з 1807 года — у Расійскай імперыі; цэнтр павета. З 1842 года ў Гродзенскай губерні. 28 лютага 1861 года з’явіўся праект гарадскага герба: «У залатым полі трохчацвяртная выява рыцара з уздзетым угору палашом»[4].
У 1921 годзе, паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора, апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Саколку Польскай Народнай Рэспубліцы.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Чыгуначны вузел.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1867 — 3814 чал.
- 1878 — 3431 чал. (1648 муж. і 1783 жан.), у тым ліку 411 праваслаўных, 1433 каталікі, 18 евангелістаў, 1543 юдаісты і 26 магаметанаў.[5]
- 1945 — 4879 чал.[6]
- 2004 — 19 037 чал.
- 2009 — 22 081 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычная забудова горада канца XIX — пачатку XX стст.
- Капліца Св. Пакутніцы П. Кунцэвіч (1900)
- Касцёл Св. Антонія (1848, 1901—1904)
- Могілкі яўрэйскія (XVIII ст.), праваслаўныя (даўнія каталіцкія, XIX ст.)
- Царква Св. Аляксандра Неўскага (1850—1853)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сінагога
-
Касцёл Св. Антонія
-
Касцёльная брама
-
Царква Св. Аляксандра Неўскага
-
Каплічка
-
Шыльда, прысвечаная Антонію Тызенгаўзу, на сцяне земскага музея
-
Гістарычная забудова мястэчка
-
Драўляная хата пад гонтавым дахам
-
Помнік у гонар пасялення ў Саколцы татараў
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Язэп Дашута (1890—1966), каталіцкі святар, манах-марыянін, грамадскі і культурны дзеяч, педагог.
- Антон Лявош (1896—1975) — беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч.
- Віталь Сарасек (1945—2012) — мастак[7].
- Ян Тарасевіч (1893—1961), кампазітар, піяніст, педагог.
- Гаўрыіл (Гіба) (1962—2018) — архімандрыт.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013711084-0923443?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ Геральдыка беларускіх местаў 1998.
- ↑ SgKP 1890, s. 26.
- ↑ Dorota Biziuk. Sokółka. 400-lecie miasta. — Białystok: BUK, 2009. ISBN 978-83-61128-35-9. — S. 15.
- ↑ Tichoniuk A. Witalis Sarosiek — Sokólski Bruegel, Hajnowka.pl, 8.10.2014.http://www.hajnowka.pl/miasto-i-okolice/aktualnosci/84-kultura-i-sztuka/6955-witalis-sarosiek-sokolski-breugel.html.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саколка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 390. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Цітоў А. Саколка // Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Sokółka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 26—28.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сакулка
- Саколка на сайце Radzima.org