Селібабі
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||
Селібабі (араб. سيليبابي), (фр.: Sélibabi) — горад у Маўрытаніі, сталіца вобласці Кудзімага. Насельніцтва — 15 289 чалавек (на 2000 гад).[1] Горад размешчаны недалёка ад дзяржаўнай мяжы з Сенегалам і Малі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У Селібабі размешчана рэгіянальная бальніца, заснаваная на грошы кітайскага ўрада і часткова ўкамплектаваная кітайскімі ўрачамі. У горадзе размешчана мноства міжнародных грамадскіх арганізацый, якія працуюць у гэтым рэгіёне.