Расія на конкурсе песні Еўрабачанне
Расія | |
---|---|
Вяшчальнік | Першы канал (1995-2022) РТР (1994-1996) Расія (2008) Расія-1 (2009-2022) |
Адбор | Нацыянальны
1994
1996 2005 2008—2010 2012 2021 Унутраны
1995
1997 2000—2004 2006—2007 2011 2013—2020 |
Удзелы | |
Удзелы | 23 (22 разы у фінале) |
Першы выступ | 1994 |
Лепшы вынік | 1, 2008 |
Горшы вынік | 15 (паўфінал), 2018 |
Спасылкі | |
Расія дэбютавала на конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 1994 годзе. Першай прадстаўніцай краіны стала Маша Кац, якая выступала пад псеўданімам Юдіфь. Яна заняла 9 месца, што з'яўлялася лепшым дасягненнем краіны да 2000 года, калі спявачка Алсу заняла 2 месца. У пачатку 21-га стагоддзя дзяржава стала адной з самых паспяховых на конкурсе. Краіна здабыла адну перамогу (ў 2008 годзе), чатыры разы (ў 2000, 2006, 2012, 2015) займала другое месца, а таксама чатыры разы брала трэцяе месца (ў 2003 і 2007, 2016 і 2019 гадах). Акрамя таго пасля ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе Расія толькі аднойчы не змагла прайсці ў фінал (у 2018 годзе).
За ўсю гісторыю ўдзела Расіі ў «Еўрабачанні» толькі два спявакі вярталіся на конкурс. Гэта Дзіма Білан, які заняў другое месца ў 2006 годзе і перамог ў 2008, і Сяргей Лазараў, які заняў трэцяе месца ў 2016 годзе і прыняў удзел у 2019, паўтарыўшы свой мінулы поспех.
У 2012 расійскія ўдзельнікі абнавілі ўзроставы рэкорд удзельнікаў конкурсу. Адной з удзельніц гурта «Буранаўскія бабулі» Наталлі Пугачовай на момант удзелу было 74 гады. Аднак ужо ў 2013 годзе іх рэкорд быў пабіты ўдзельнікамі з Швейцарыі, кантрабасісту гурта Takasa было на момант удзелу 95 гадоў.
25 лютага 2022 года ЕВС заявіў аб дыскваліфікацыі Расіі з конкурсу «Еўрабачане 2022» у сувязі з уварваннем расійскіх войск ва Украіну[1]. У адказ на гэта 26 лютага абодва расійскія вяшчальнікі (УДТРК і Першы канал) у аднабаковым парадку спынілі членства ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе[2]. Гэта робіць немагчымым далейшы ўдзел Расіі ў конкурсе, да таго моманту, пакуль хаця б адна вяшчальная кампанія з Расіі не ўступіць у ЕВС.
За ўсю гісторыю ўдзелу на конкурсе Расія атрымала ў фіналах 3530 балаў, а ў паўфіналах – 1892.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
1994 | Юдзіфь | Руская | «Вечный странник» | «Вечны вандроўца» | 9 | 70 | ||
1995 | Філіп Кіркораў | Руская | «Колыбельная для вулкана» | «Калыска для вулкана» | 17 | 17 | ||
Андрэй Касінскі | Руская | «Я это я» | «Я гэта я» | 27 | 14 | |||
1997 | Ала Пугачова | Руская | «Примадонна» | «Прымадона» | 15 | 33 | ||
2000 | Алсу | Англійская | «Solo» | «Сола» | 2 | 155 | ||
2001 | Мумій Троль | Англійская | «Lady Alpine Blue» | «Блакітнавокая лэдзі» | 12 | 37 | ||
2002 | Прэм'ер-міністр | Англійская | «Northern girl» | «Дзяўчына з поўначы» | 10 | 55 | ||
2003 | Тату | Руская | «Не верь, не бойся» | «Не вер, не бойся» | 3 | 164 | ||
2004 | Юлія Савічава | Англійская | «Believe Me» | «Павер мне» | 11 | 67 | ||
2005 | Наталля Падольская | Англійская | «Nobody Hurt No One» | «Ніхто нікога не параніць» | 15 | 57 | ||
2006 | Дзіма Білан | Англійская | «Never Let You Go» | «Ніколі цябе не адпушчу» | 2 | 248 | 3 | 217 |
2007 | Serebro | Англійская | «Song#1» | «Песня №1» | 3 | 207 | ||
2008 | Дзіма Білан | Англійская | «Believe Me» | «Павер мне» | 1 | 272 | 3 | 135 |
2009 | Анастасія Прыходзька | Руская, украінская | «Мамо» | «Мама» | 11 | 91 | ||
2010 | Пётр Наліч і сябры | Англійская | «Lost and Forgotten» | «Згублены і забыты» | 11 | 90 | 7 | 74 |
2011 | Аляксей Вараб'ёў | Англійская | «Get You» | «Трымаю цябе» | 16 | 77 | 9 | 64 |
2012 | Буранаўскія бабулі | Англійская, удмурцкая | «Party for Everybody» | «Вечарына для ўсіх» | 2 | 259 | 1 | 152 |
2013 | Дзіна Гарыпава | Англійская | «What If» | «Што калі» | 5 | 174 | 2 | 156 |
2014 | Сёстры Талмачовы | Англійская | «Shine» | «Бляск» | 7 | 89 | 6 | 63 |
2015 | Паліна Гагарына | Англійская | «A Million Voices» | «Мільён галасоў» | 2 | 303 | 1 | 182 |
2016 | Сяргей Лазараў | Англійская | «You Are the Only One» | «Ты — адзіная» | 3 | 491 | 1 | 342 |
Юлія Самойлава | Англійская | «Flame Is Burning» | «Гарыць полымя» | |||||
2018 | Юлія Самойлава | Англійская | «I Won't Break» | «Я не зламаюся» | 15 | 65 | ||
2019 | Сяргей Лазараў | Англійская | «Scream» | «Крык» | 3 | 370 | 6 | 217 |
Little Big | Англійская, іспанская | «Uno» | «Адзін» | |||||
2021 | Маніжа | Руская, англійская | «Russian Woman» | «Руская жанчына» | 9 | 204 | 3 | 225 |
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
[правіць | правіць зыходнік]Год | Горад | Месца | Вядучыя |
---|---|---|---|
2009 | Масква | Спорткомплекс «Алімпійскі» | Андрэй Малахаў і Наталля Вадзянава (паўфіналы) Іван Ургант і Алсу (фінал) |
Гісторыя галасавання
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2021 год гісторыя галасавання Расіі выглядае наступным чынам:
|
|
|
|
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Марселя Безансона
[правіць | правіць зыходнік]Год | Прэмія | Песня | Артыст | Фінал | Балы | Месца правядзення | Спасылка |
---|---|---|---|---|---|---|---|
2016 | Прэмія прэсы | «You Are the Only One» | Сяргей Лазараў | 3 | 491 | Стакгольм | [3] |
Прэмія Барбары Дэкс
[правіць | правіць зыходнік]Год | Артыст | Месца правдзення | Спасылка |
---|---|---|---|
2003 | Тату | Рыга | [4] |
Тэлетрансляцыі
[правіць | правіць зыходнік]Тэлетрансляцыю конкурсу «Еўрабачанне» ў Расіі праводзілі два тэлеканалы: «Першы канал» і «Расія 1». Даволі цікавым з’яўляецца той факт, што тэлеканалы транслявалі конкурс па чарзе, мяняючыся кожны год. Аднак з 1999 па 2007 гады трансляцыяй конкурсу займаўся толькі адзін тэлеканал — «Першы канал».
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Россию не пустят на "Евровидение" в 2022 году (руск.). Інтэрфакс. Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ ВГТРК, Первый канал, Радио дом "Останкино" приостановили членство в ЕВС (руск.). РИА Новости. Праверана 26 лютага 2022.
- ↑ Winners of the Marcel Bezençon Awards 2016 . Eurovision.tv (15 мая 2016). Праверана 8 December 2019.
- ↑ Adams, William Lee. Poll: Who was the worst dressed Barbara Dex Award winner? . Wiwibloggs (9 ліпеня 2015). Праверана 8 December 2019.
- ↑ De presenterar jurygruppernas röster 2016 . svt.se. Праверана 14 мая 2016.