Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Раланд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рала́нд, ці Ро́ланд (Roland; ? — 15.8.778) — маркграф, прэфект Брэтонскай маркі.

У час іспанскага паходу Карла Вялікага ў 778 камандаваў атрадам брэтонцаў. Вызначыўся ў баі з баскамі ў Рансевальскай цясніне; загінуў, прыкрываючы адступленне франкаў цераз Пірэнеі.

У эпічнай літаратуры пра Карла Вялікага апісваецца як яго пляменнік і адзін з 12 паладзінаў (доблесны самаадданы рыцар). Стаў героем эпаса «Песня пра Раланда», паэм італьянскіх паэтаў канца 15 — пачатку 16 ст. «Закаханы Раланд» М. Баярда, «Неўтаймаваны Раланд» Л. Арыёста.