Размеркаванне Максвела
Шчыльнасць імавернасці | |||
Функцыя размеркавання | |||
Параметры | |||
---|---|---|---|
Носьбіт функцыі | |||
Шчыльнасць імавернасці | |||
Функцыя размеркавання | дзе erf Інтэграл імавернасці | ||
Матэматычнае спадзяванне | |||
Мода | |||
Дысперсія | |||
Каэфіцыент асіметрыі | |||
Каэфіцыент эксцэсу | |||
Энтрапія |
Размеркаванне Максвела — Больцмана — статыстычная заканамернасць, якая вызначае размеркаванне па скарасцях (або імпульсах) малекул сістэмы, якая знаходзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (пры ўмове, што паступальны рух малекул падпарадкоўваецца законам класічнай механікі).
Заканамернасць была выведзена Дж. К. Максвелам (1859) для аднаатамных газаў і пашырана на мнагаатамныя газы расійскім навукоўцам М. М. Піраговым (1885).
Размеркаванне Максвела па модулях скорасці малекул ідэальнага газу вызначаецца формулай
дзе dn — сярэдняя колькасць малекул у адзінцы аб’ёму сістэмы, якія маюць модулі скорасці ў інтэрвале ад v да v+dv, n — поўная колькасць малекул у адзінцы аб’ёму сістэмы, m — маса адной малекулы, T — абсалютная тэмпература, k=1,38×10-23 Дж/К — пастаянная Больцмана.
Паводле размеркавання Максвела вызначаюцца:
- сярэдняя арыфметычная
- сярэдняя квадратычная
- і найбольш імаверная
скорасці малекул газу.
Размеркаванне Максвела атрымала эксперыментальнае пацвярджэнне ў доследах з малекулярнымі пучкамі, з’яўляецца асновай класічнай статыстыкі (гл. статыстыка Больцмана). З дапамогай размеркавання Максвела пабудаваны тэорыі вязкасці, цеплаправоднасці, электраправоднасці і іншых малекулярна-кінетычных з’яў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Болсун А. І. Ма́ксвела размеркава́нне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 544. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Размеркаванне Максвела на Вікісховішчы |