Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Цэрэзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цэрэзі́н[1] — сумесь гранічных (пераважна разгалінаваных аліфатычных) вуглевадародаў складу C36—C55.

Воскападобнае рэчыва. Колер ад белага да карычневага. Тэмпература плаўлення 65—85 °C. Не раствараецца ў вадзе, спіртах. Добра раствараецца ў бензіне, абмежавана — ў мінеральных маслах.

Цэрэзін атрымліваюць з азакерыту[2], петралатуму і адкладаў, што ўтвараюцца ў трубаправодах пры здабычы і транспарціроўцы нафты. Таксама атрымліваюць цэрэзін шляхам сінтэзу з аксіда вугляроду[3].

Азакерыт апрацоўваюць сернай кіслатой пры тэмпературы 200 °C з наступнай нейтралізацыяй вапнай і ачышчэннем адбельнымі глінамі.

Цэрэзін выкарыстоўваецца ў складзе пластычных змазак, у якасці ізаляцыйнага матэрыяла ў электратэхніцы і радыётэхніцы, у якасці мадэльнага рэчыва ў ліцейнай вытворчасці. У сумесі з парафінам выкарыстоўваецца пры вырабе свечак і масцік. Асабліва чысты цэрэзін выкарыстоўваецца ў вытворчасці касметычных і медыцынскіх сродкаў, абалонак у вытворчасці сыру і інш.

  • Цэрэзі́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Азакерыт; Цэрэзін // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 9; 269. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Церези́н // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 623. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.