Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Цудатворац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свяціцель Грыгорый Цудатворац

Цудатворац (літаральна: той, хто здзяйсняе цуды, грэч. θαυματουργός) — эпітэт святых, якія асабліва праславіліся дарам цудатварэння і заступніцтва ў адказ на малітву да іх.

У Бібліі цудатворцы згадваюцца ўсяго два разы. Першы раз — у старазапаветнай Трэцяй Кнізе Макавейскай[1] і другі раз — у Першым пасланні да Карынфян Святога Апостала Паўла[2].

Сярод цудатворцаў асабліва шануецца святы Мікалай Угоднік. Цудатворцы не з'яўляюцца асобнай катэгорыяй святых, бо ў прынцыпе ўсе святыя валодаюць дарам цудатварэння, а засведчаныя цуды з'яўляюцца асноўнай умовай кананізацыі.

У розных святцах і календарах эпітэт цудатворца прыпісваецца розным святым.

Вядомыя цудатворцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 3Мак. 6:29
  2. «І адных Бог паставіў у Царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; далей адным даў сілу цудадзейную, таксама дары ацалення, дапамогі, кіравання, розныя мовы. Ці ўсе апосталы? ці ўсе прарокі? ці ўсе настаўнікі? ці ўсе цудадзеі? ці ўсе маюць дар ацалення? ці ўсе гавораць мовамі? ці ўсе тлумачаць? Дбайце пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.»  (1Кар. 12:28-31)