Хабараўск
Горад
Хабараўск
Хабаровск
| ||||||||||||||||||||||||||||
Хабараўск (руск.: Хабаровск) — горад у Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Далёкаўсходняй федэральнай акругі і Хабараўскага краю. Порт на рацэ Амур. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысловы і культурны цэнтр. Насельніцтва 579,0 тыс. чал. (2005). Плошча горада — 37,2 тыс. га.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1858 годзе як ваенны пост Хабараўка, названы ў гонар рускага землепраходца XVII стагоддзя Ерафея Хабарава. З 1880 горад Хабараўка, адміністрацыйны цэнтр Прыморскай вобласці, з 1884 — адміністрацыйны цэнтр Прыамурскага генерал-губернатарства. У Хабараўск перайменаваны ў 1893 годзе. У 1897 годзе злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 годзе заснаваны ваенны завод «Арсенал». У пачатку 20 стагоддзя Хабараўск — буйны гандлёвы цэнтр Далёкага Усходу, з 1904 года база Амурскай ваеннай флатыліі. У 1916 годзе пабудаваны чыгуначны мост цераз Амур, які злучыў Хабараўск з чыгункай Усходняй Сібіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў 1922 годзе ўвайшоў у склад РСФСР. З 1926 года цэнтр Далёкаўсходняга, з 1938 года — Хабараўскага краю. У 1940 годзе злучаны чыгункай з г.Камсамольск-на-Амуры. У 1949 годзе праходзіў Хабараўскі працэс.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць: машынабудаванне і металаапрацоўка (энергетычнае і ацяпляльнае абсталяванне, рухавікі, судны, кабель), нафтаперапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгка, харчовая, хіміка-фармацэўтычная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У 2021 годзе завершана будаўніцтва платнага высакахуткаснага абходу горада.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Уладзіміравіч Бадроў — расійскі кінарэжысёр.
- Іна Рыгораўна Голубева (нар. 1933) — беларускі архітэктар.
- Валерый Уладзіміравіч Гразноў (нар. 1946) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Юр’евіч Лобушкін (нар. 1955) — беларускі архітэктар.
- Наталля Яўгенаўна Максімовіч (нар. 1960) — беларускі ўрач-патафізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2010).
- Мікіта Мелказёраў (нар. 1988) — беларускі журналіст, блогер.
- Віктар Яўгенавіч Шэршукоў — беларускі трэнер.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).