ФК Андэрлехт
Андэрлехт | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Royal Sporting Club Anderlecht | ||
Заснаваны | 27 мая 1908 | ||
Горад | Брусель, Бельгія | ||
Стадыён |
Констант Вандэн Сток Умяшчальнасць: 21 845 |
||
Уладальнік | Вутэр Вандэнхаўтэ[d] | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Першы дывізіён A | ||
2021/2022 | 3 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Андэрлехт» (фр.: Royal Sporting Club Anderlecht) — бельгійскі футбольны клуб з горада Брусель. Заснаваны ў 1908 годзе. 34-разовы чэмпіён Бельгіі, 9-разовы ўладальнік Кубка Бельгіі, 13-разовы ўладальнік Суперкубка Бельгіі. Двухразовы ўладальнік Кубка кубкаў (1976, 1978), уладальнік Кубка УЕФА (1983). Клуб размяшчаецца ў раёне Андэрлехт у сталічным рэгіёне Брусель. «Андэрлехт» гуляе ў бельгійскbv Першым дывізіёне A і з’яўляецца самым паспяховым бельгійскім футбольным клубам у еўракубках, маючы на сваім рахунку перамогі ў пяці еўрапейскіх спаборніцтвах. «Андэрлехт» трымае рэкорд найбольшай колькасці паслядоўных чэмпіёнскіх тытулаў у краіне, гэта значыць маючы перамогі ў нацыянальным чэмпіянаце з 1964 па 1968 гады.
Клуб быў заснаваны ў 1908 годзе і ўпершыню дасягнуў самага высокага ўзроўню бельгійскага футболу ў сезоне 1921/22. «Андэрлехт» з’яўляецца сталым удзельнікам бельгійскай лігі з сезону 1935/36. Клуб атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце пасля Другой сусветнай вайны ў сезоне 1946/47. З тых часоў каманда ніколі не зніжалася ніжэй за шостае месца.
«Андэрлехт» доўгі час праводзіў свае хатнія матчы на стадыёне Астрыд-парк у муніцыпалітэце Андэрлехт з 1917 года. У цяперашні час іх стадыён, Констант Вандэн Сток, быў упершыню адчынены ў 1983 годзе. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляюцца фіялетавы і белы. Клуб мае сталых супернікаў, як «Бругэ», «Стандард» і «Брусель».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клуб быў заснаваны пад назвай «Sporting Club Anderlechtois» 27 мая 1908 года тузінам аматараў футбола ў кавярні «Канкордыя», якая размешчана на вуліцы д’Амаль у муніцыпалітэце Андэрлехт. Аднак, свой першы матч у гісторыі клуб адзначыў паразаў з буйным лікам 11:8 угульне супраць каманды Інстытута Сен-Жоржа[2]. Клуб далучыўся да бельгійскай футбольнай сістэмы ў сезоне 1909/10, пачаўшы выступы з самага нізкага дывізіёна. У сезоне 1912/13 «Андэрлехт» атрымаў прасоўванне ў наступную лігу. Пасля першага ж сезону ўсе чэмпіянаты Бельгіі былі прыпынены ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, і зноў аднавіліся ў сезоне 1919/20. З ростам папулярнасці клуб пераехаў на большую пляцоўку, гэта значыць на новы стадыён у Астрыд-парку ў 1917 годзе, тады вядомы як Меір Парк. Клуб пераменаваў стадыён у гонар свайго першага буйнога апекуна, прамыслоўца Эміля Версэ. Паводле вынікаў сезону 1920/21 «Андэрлехт» быў павышаны да першага дывізіёна ў першы раз у сваёй гісторыі. На працягу 14 сезонаў клуб чатыры разы вылятаў з вышэйшай лігі і зноў туды трапляў, атрымаўшы ў тыя часы свайго старэйшага канкурэнта — «Брусель». У 1933 годзе, праз 25 гадоў пасля свайго стварэння клуб змяніў сваю назву на сучасную «Royal Sporting Club Anderlechtois». Разам з прасоўваннем у вышэйшую лігу Бельгіі ў 1935 годзе «Андэрлехт» і па сённяшні дзень ніколі не вылятаў у ніжэйшыя лігі.
Зноскі
- ↑ https://www.transfermarkt.com/rsc-anderlecht/mitarbeiterhistorie/verein/58
- ↑ Гісторыя клуба Архівавана 2 верасня 2010.. RSCA.be
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Андэрлехт
- Афіцыйны сайт (гал.) (фр.) (англ.) (ісп.)