Прынцып Гюйгенса—Фрэнеля
Прынцып Гюйгенса—Фрэнеля — пастулат хвалевай тэорыі святла, які апісвае распаўсюджванне электрамагнітнай хвалі.
Фармулёўка
[правіць | правіць зыходнік]Светлавое поле ёсць вынік інтэрферэнцыі элементарных другасных хваль, якія выпраменьвае кожны элемент некаторай хвалевай паверхні[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гэты прынцып сфармуляваў Фрэнель ў 1818 г., калі апісваў з'яву дыфракцыі. Ён дапоўніў прынцып Гюйгенса (прапанаваны ў 1678 годзе), які сцвярджае, што кожную кропку, куды дайшла хваля, можна лічыць крыніцай другасных хваль, якія распаўсюджваюцца ва ўсе бакі, тым, што гэтыя другасныя хвалі могуць аслабляць і ўзмацняць адна другую, такім чынам інтэрферыраваць.
У 1882 г. Густаў Кірхгоф даў строгае матэматычнае абгрунтаванне прынцыпа Гюйгенса—Фрэнеля.
Гэты прынцып дазваляе рашаць многія задачы дыфракцыі, не рашаючы для гэтага складаныя ўраўненні Максвела.
Зноскі
- ↑ Оптика (общая физика): курс лекций / В. А. Саечников, М. И. Хомич. — Мн.: БГУ, 2008. − 331 с. — ISBN 978-985-485-685-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гюйгенса — Френеля принцип — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі.