Прыва
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||
Прыва (фр. фр.: Privas) — горад на паўднёвым усходзе Францыі, прэфектура дэпартамента Ардэш. Насельніцтва — 8,7 тыс. жыхароў. Самая маланаселеная прэфектура Францыі.
Размешчаны на рацэ Увез, ля падножжа плато Куарон. Паселішча ўзнікла ў эпоху Меравінгаў. Некаторы час яно знаходзілася ў складзе графства Тулуза, затым было перададзена пад кіраванне Пуацье. У канцы XIII стагоддзя атрымала статус горада. У XVI стагоддзі Прыва быў адным з цэнтраў французскага пратэстантызму. Прыва — адзіная прэфектура ў Францыі, якая не мае чыгуначных зносін.
Зноскі
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.