Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Порач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Порач
харв.: Poreč
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 111,7 км²[1]
  • 14,3 км²[1]
Вышыня цэнтра
29 м
Насельніцтва
  • 16 607 чал. (31 жніўня 2021)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
052
Паштовыя індэксы
52440[3]
Афіцыйны сайт
porec.hr (харв.)
Порач на карце Харватыі
Порач (Харватыя)
Порач
Порач (Харватыя)
Порач

По́рач (харв.: Poreč, італ.: Parenzo — Парэнца) — горад у Харватыі, на заходнім узбярэжжы паўвострава Істрыя.

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Горад звязаны прыбярэжнымі аўтадарогамі з гарадамі Ровінь, Пула і Умаг; а таксама з Рыекай і праз яго — з астатняй Харватыяй. Некалі вялікі і важны порт цяпер абслугоўвае галоўным чынам турыстаў, яго грузавое значэнне малазначнае.

Порач, як і ўся харвацкая Істрыя, шматнацыянальны (харваты, славенцы, італьянцы, сербы, албанцы) і традыцыйна вельмі памяркоўны да розных культур. Многія жыхары вызначаюць сваю нацыянальнасць як «істрыйцы».

Турызм прыносіць большую частку прыбыткаў гораду. Акрамя турыстычнага абслугоўвання, насельніцтва занятае рыбалоўствам, рыбаперапрацоўкай, харчовай прамысловасцю і сельскай гаспадаркай.

  • Стары горад — шматлікія будынкі Порача пабудаваны на падмурках старажытнарымскіх пабудоў. Рэшткі рымскага форума на плошчы Марафор. Вялікая колькасць палацаў і будынкаў венецыянскага перыяду.
  • Дэкуманская вуліца — былы рымскі «дэкуманус» — галоўная дарога горада, якая вядзе да форума.
  • Еўфразіева базіліка (VI стагоддзе) уяўляе сабой трохнефны храм з атрыумам і васьмівугольным баптыстэрыем. У IV стагоддзі пры біскупе Маўры тут была пабудавана царква, а пасля 539 года пры біскупе Еўфразію пабудавана сучасная базіліка. У базіліцы захаваліся візантыйскія мазаікі. Комплекс Еўфразіевай базілікі ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у 1997 годзе.
  • Паўночная вежа — размешчана да паўночнага ўсходу ад гістарычнага цэнтра горада. Пабудавана ў XV стагоддзі і часткова захавана да нашых дзён.
Еўфразіева базіліка
  • Пяцівугольная вежа — размешчана ў пачатку цэнтральнай гарадской вуліцы Decumanus, пры ўваходзе ў гістарычны цэнтр. Вежа пабудавана ў гатычным стылі ў сярэдзіне XV стагоддзі. Фасад вежы ўпрыгожвае венецыянскі леў. Аж да пачатку французскага ўварвання ў пачатку XIX вежа была злучана з гарадской брамай.
  • Гарадскія ўмацаванні — аж да XVII стагоддзі Порач быў акружаны сістэмай умацаванняў, збудаванай у XII—XVI стагоддзях. Да нашых часоў захаваліся асобныя іх часткі, самымі характэрнымі з якіх з’яўляюцца Пяцівугольная (1447), Круглая (1473) і Паўкруглая (1475) вежы.
  • Істрыйскі муніцыпалітэт — будынак, у якім першапачаткова была размешчана Царква Францыска, пабудаваная ў XIII стагоддзі. У сярэдзіне XVIII стагоддзі фасад будынка быў перабудаваны ў духу моднага тады стылю барока. Будынак захоўвае сваё прызначэнне і дагэтуль — ледзь раней яно выкарыстоўвалася для збораў парламента Істрыі, а сёння ў ім засядае Акруговы парламент.
  • Плошча Марафор — найстарэйшая і найвялікшая гарадская плошча. На плошчы размешчаны Храм Марса і Вялікі храм, які калісьці з’яўляўся самым вялікім у Адрыятыцы. На захад ад яго размешчаны Храм Нептуна.
  • Дом двух Святых — невялікі дом, пабудаваны ў раманскім стылі, фасад якога ўпрыгожваюць статуі двух святых.
  • Раманскі дом — пабудаваны ў раманскім стылі з вонкавай лесвіцай і драўляным балконам, адрэстаўраваным у 1930 годзе.
  • Храм Нептуна — т.зв. Вялікі храм, пабудаваны ў пачатку першага стагоддзя, размешчаны на паўночны захад ад плошчы Марафор. Да нашых дзён дайшла толькі частка яго сцен і фасада. Храм Нептуна размешчаны ў парку на захад ад плошчы Марафор. Захаваны толькі асобныя фрагменты гэтага старажытнага храма, прысвечанага богу мора.
  • Круглыя вежы, пабудаваныя ў другой палове XV стагоддзі, размешчаны каля Народнай плошчы і цудоўна захаваліся да нашых дзён. Адкрыты для свабоднага наведвання.
Цэнтр начнога Порача


Зноскі