Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Панцюркізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Панцюркізм — рух, які ўзнік у 1880-х гадах сярод інтэлігенцыі Азербайджана (на той момант частка Расійскай імперыі) і Асманскай імперыі, мэтай якога было культурна-палітычнае аб’яднанне ўсіх цюркскіх народаў[1]. Сярод даследчыкаў таксама можна сустрэць тэрмін Туранізм, які мае больш шырокае значэнне і распаўсюджваецца не толькі на цюркскія народы[2]. У пэўнай ступені, з’яўленне панцюркізма было адказам на развіццё панславізму і пангерманізму ў Еўропе і паўплывала на паніранізм у Азіі.

У 1804 г. татарскі тэолаг Габдэнасыр Курсаві напісаў трактат, у якім заклікаў мадэрнізаваць Іслам. Курвазі быў джадзідам (прадстаўніком рэфарматарскай плыні ў Ісламе). Джадзіды заахвочвалі крытычнае мысленне, падтрымлівалі адукацыю і гендарную роўнасць, выступалі за талерантнасць да іншых канфесій, цюркскую культурную еднасць і адкрытасць да культурнай спадчыны Еўропы. Рух Джадзыд быў заснаваны ў 1843 годзе ў Казані. Яго мэтай была паўсвецкая мадэрнізацыя і адукацыйная рэформа, аб’ядноўваючыя цюрак, у першую чаргу, па нацыянальнай ідэнтычнасці.

У Каіры выгнанцамі з Асманскай імперыі, пасля прыпынення канстытуцыі 1876 г. і пераследу ліберальнай інтэлігенцыі новым султанам Абдул-Хамідам II, была выдадзена газета «Цюрк». Гэта першая публікацыя, якая выкарыстала этнічнае абазначэнне як сваю назву.

21 мая 1889 года была заснавана партыя пад назвай «Грамадства асманскага адзінства». Пазней яна аб’ядналася з парыжскай групай младатурак і была пераназвана ў «Асманскае таварыства яднання і прагрэсу» (асман. إتحاد و ترقى — İttihâd ve Terakkî, тур. İttihat ve Terakki). Асноўныя мэты — зруйнаванне рэжыму асабістай улады султана Абдул-Хаміда II, аднаўленне канстытуцыі 1876 года, скліканне парламента і наступная нацыяналістычная уніфікацыя Асманскай імперыі на панцюркісцкай аснове.

Юзуф Акчура ананімна апублікаваў «Тры тыпа палітыкі» (тур.: Üç tarz-ı siyaset) у 1904 г. Гэта самы ранні маніфест агульнацюркскага нацыяналізму[3]. Акчура сцвярджаў, што наднацыянальны саюз, які падтрымлівалі асманы, быў нерэальным. Ён лічыў, што панасламская мадэль мела свае перавагі, але мусульманскае насельніцтва знаходзілася пад уладай каланіяльнай улады, якая, відавочна, была супраць аб’яднання. Ён прыйшоў да высновы, што этнічная турэцкая нацыя запатрабуе вырошчвання нацыянальнай ідэнтычнасці, а менавіта: пантурская імперыя мусіць адмовіцца ад Балкан і Усходняй Еўропы на карысць Сярэдняй Азіі. Першая публікацыя «Тры выгляду палітыкі» мела негатыўную рэакцыю, але яна набыла большую ўплыў пасля трэцяй публікацыі ў 1911 г. у Стамбуле. Тады Асманская імперыя страціла сваю афрыканскую тэрыторыю і неўзабаве магла страціць Балканы, з-за гэтага панцюрскскі нацыяналізм стаў больш верагоднай і папулярнай палітычнай стратэгіяй.

У 1908 г. Камітэт саюза і прагрэсу прыйшоў да ўлады ў Асманскай імперыі, адпаведна дамінантнай стала нацыяналістычная ідэалогія. Гэта супрацьпастаўлялася мусульманскай ідэалогіі, якая, з пункта гледжання младатурак, адносілася да XVI ст., калі султан быў халіфам мусульманскіх зямель. Лідары, якія падтрымлівалі панцюркізм, уцяклі з Расіі ў Стамбул, дзе ўзнік моцны панцюркскі рух; турэцкі панцюркскі рух перарос у нацыяналістычную, этнічна арыентаваную замену халіфата дзяржавай іншага фармата. Пасля падзення Асманскай імперыі з яе шматкультурным і шматнацыянальным насельніцтвам, пад уплывам нацыяналізму младатуркаў, некаторыя спрабавалі замяніць імперыю на ўмоўную цюркскую садружнасць. Такія лідары, як Мустафа Кемаль Атацюрк, прызналі, што такая мэта была немагчымай, замяніўшы панцюркскі ідэалізм нацыяналізмам, накіраваным на захаванне турэцкага народа.

«Журнал турэцкай радзімы» (тур.: Türk Yurdu Dergisi) быў заснаваны ў 1911 г. Акчурай. Гэта было самае важнае панцюркскае выданне таго часу, у якім, разам з іншымі цюркскімі ссыльнымі з Расіі, Акчура спрабаваў прышчапіць свядомасць аб культурным адзінстве ўсіх цюркскіх народаў свету.

У пачатку 1913 г. усю ўладу ў партыі «Яднання і пргрэса» і ў імперыі захапіў трыўмвірат — Энвер-паша, Талаат-паша і Джэмаль-паша. Яны ж пасля сталі галоўнымі ініцыятарамі і арганізатарамі генацыду армян.

Энвер-паша стаў значным фактарам развіцця панцюркізму. Ён займаў пасаду галоўнакамандаючага ў Першую Сусветную вайну. Пазней ён стаў лідарам руху басмачоў, якія выявалі супраць савецкай ўлады ў Сярэдняй Азіі. Падчас Другой сусветнай вайны гітлераўцы арганізавалі туркестанскі легіён, які складаўся галоўным чынам з салдат, якія спадзяваліся развіць пасля вайны незалежную дзяржаву Цэнтральнай Азіі[4].

Цікавасць да панцюркізму знізілася ў сувязі са стварэннем Турэцкай Рэспублікі ў 1923 г. пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля Атацюрка. У 40-х гадах панцюркскія рухі набылі пэўную дынаміку дзякуючы падтрымцы гітлераўскай Германіі, якая ў ходзе вайны імкнулася выкарыстаць панцюркізм для падарвання савецкана ўплыву і каб дасягнуць рэсурсаў Сярэдняй Азіі . На развіццё пантюркскай і антысавецкай ідэалогіі ў некаторых колах паўплывала нацысцкая прапаганда ў гэты перыяд. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што Ніхал Ацыз выступаў за нацысцкія дактрыны. Альпарслан Цюркеш, вядучы панцюркіст, у час вайны заняў прагітлераўскую пазіцыю і ўсталяваў шчыльную сувязь з нямецка-фашысцкімі лідарамі ў Германіі. Некалькі агульна-цюркскіх груповак у Еўропе, відавочна, мелі сувязь з нацысцкай Германіяй (альбо яе прыхільнікамі) на пачатку вайны. Туркі ў Румыніі супрацоўнічалі з Румынскай фашысцкай арганізацыяй «Жалезная гвардыя». Нягледзячы на тое, што ўрадавыя архівы Турцыі за гады Другой сусветнай вайны не былі выдадзены, узровень кантактаў можна даведацца з нямецкіх архіваў. У Анкары 18 студзеня 1941 г. быў падпісаны дзесяцігадовы турка-нямецкі дагавор аб сяброўстве. Афіцыйныя сустрэчы амбасадара Нямеччыны Франца фон Папэна з іншымі нямецкімі чыноўнікамі і турэцкімі чыноўнікамі, у тым ліку генералам татарскага паходжання Я. Эркілетам, адбыліся ў другой палове 1941 г. і ў першыя месяцы 1942 г. Турэцкія чыноўнікі задзельнічалі ў іх генерала Алі Фуада Эрдэма і Нуры-Пашу, брата Энвера-пашы.

Панцюркісты ў гэты час не атрымалі падтрымкі з боку ўрада, і 19 мая 1944 г. Ісмет Інёню выступіў з прамовай, у якой асудзіў панцюркізм як «небяспечную і хворую праяву найноўшых часоў», заяўляючы, што Турэцкая рэспубліка «сутыкаецца з варожым уплывам». Да існавання рэспублікі тыя, хто выступаў за гэтыя ідэі «прыняслі толькі непрыемнасці і катастрофу». Ніхал Аціз і іншыя вядомыя панцюркскія лідары былі судзімыя і асуджаныя да турэмнага зняволення за змову супраць урада. Зэкі Велідзі Таган быў асуджаны на 10 гадоў, Рэха Аюз Туркан атрымаў 2 гады, а Ніхал Ацыз атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі і 3 гады пакарання ў выгнанні. Іншыя былі асуджаныя на больш мяккія тэрміны ад некалькіх месяцаў да года. Але абвінавачаныя абскардзілі асуджэнні і ў кастрычніку 1945 г. ваенныя касацыйныя суды адмянілі прыгаворы ў дачыненні да ўсіх асуджаных.

Пакуль Эркілет абмяркоўваў ваенныя выпадкі, Нуры-Паша распавёў немцам пра свой план стварэння незалежных дзяржаў, якія былі б саюзнікамі (а не сатэлітамі) Турцыі. Гэтыя дзяржавы павінны былі ўтвораны з цюркамоўнага насельніцтва ў Крыме, Азербайджане, Сярэдняй Азіі, паўночным захадзе Ірана і паўночным Іраку. Нуры-паша прапанаваў дапамагчы гэтай прапагандысцкай дзейнасці. Аднак Турцыя таксама баялася цюркскіх меншасцей у СССР і сказала фон Папену, што не можа далучыцца да Германіі, пакуль СССР не будзе разгромлены. Турэцкі ўрад, магчыма, быў заклапочы савецкай сілай, якая ўтрымлівала краіну ад вайны. На менш афіцыйным узроўні цюркскія эмігранты з СССР адыгралі нават больш сур’ёзную ролю.

3 кастрычніка 2009 года ў Нахчыване была створана Цюркская рада (азерб.: Türk Şurası; каз.: Түркі кеңесі, Túrki Keńesi; кырг.: Түрк кеңеш; тур.: Türk Keneşi; узб.: Turkiy Kengash, Туркий Кенгаш; англ.: Turkic Council) альбо Савет супрацоўніцтва цюркамоўных дзяржаў (тур.: Türk Dili Konuşan Ülkeler İşbirliği Konseyi) — міжнародная арганізацыя, якая ахоплівае некаторыя цюркскія краіны, створаная для ўсебаковага развіцця краін-удзельнікаў. Ідэю стварэння гэтай арганізацыі ўпершыню выказаў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў у 2006 годзе.

Генеральны сакратарыят знаходзіцца ў Стамбуле. Краінамі-членамі з’яўляюцца Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан і Турцыя. У цяперашні час Туркменістан не з’яўляецца афіцыйным членам савета з-за яго нейтральнай пазіцыі. Аднак з’яўляецца магчымым будучым удзельнікам савета. Узбекістан заявіў пра намер уступіць у савет 30 красавіка 2018 года і афіцыйна падаў заяўку на членства 12 верасня 2019 года. З канца 2018 года Венгрыя з’яўляецца назіральнікам і неўзабаве можа запатрабаваць паўнавартаснага ўдзелу ў Цюркскай радзе[5].