Палац Агінскіх і Патуліцкіх (Кракаў)
Славутасць | |
Палац Агінскіх і Патуліцкіх | |
---|---|
Pałac Ogińskich i Potulickich | |
50°03′36,73″ пн. ш. 19°55′53,37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Кракаў |
Дата заснавання | 1879 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Агінскіх і Патуліцкіх (польск.: Pałac Ogińskich i Potulickich) — палац у Кракаве па вуліцы Юзафа Пілсудскага, 4. Цяпер у будынку размяшчаецца Найвышэйшая духоўная семінарыя Кракаўскай архідыяцэзіі. Аб’ект занесены ў рэестр нерухомых помнікаў Малапольскага ваяводства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Палац пабудаваны ў 1879 годзе паводле праекта Філіпа Пакутынскага. У ім размясцілася сядзіба кракаўскіх верхавых таварыстваў і казіно[1]. У часе Другой сусветнай вайны будынак быў знішчаны бамбардзіроўкай. Руіны палаца разам з тэрыторыяй пасля вайны намаганнямі кардынала Адама Стэфана Сапегі выкупіла Кракаўская архідыяцэзія[2]. Касцельныя ўлады адбудавалі будынак у ранейшым выглядзе[1]. Пасля адбудовы ў ім размясцілася духоўная семінарыя, а пасля і Найвышэйшая духоўная семінарыя Кракаўскай архідыяцэзіі[2].
Зноскі
- ↑ а б Jan Adamczewski. Pałac Ogińskich i Potulickich // Mała Encyklopedia Krakowa. — Kraków: Wanda, 1997. — С. 369. — ISBN 83-87023-05-1.
- ↑ а б Dzieje domu przy ul. Piłsudskiego 4 (польск.). wsd.diecezja.krakow.pl. Праверана 20 лютага 2011.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Агінскіх і Патуліцкіх (Кракаў)
- Dzieje domu przy ul. Piłsudskiego 4 (strona Wyższego Seminarium Duchownego)(недаступная спасылка)