Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Печ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Печ. Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту
Печка ў беларускай хаце: 1. Курчына; 2. Стоўп; 3. Пячурка ў стаўпе; 4. Карніза; 5. Загнет; 6. Паднябенне (столь у печы); 7. Чалеснік (перагародка); 8. Падзагнетніца; 9. Чарэнь; 10. Пячурка; 11. Пяколак; 12. Запечак; 13. Под; 14. Падпечча; 15. Комін; 16. Камянок; 17. Юшка; 18. Засланка; 19. Закабай; 20. Чало (дзіра ў чалесніку); 21. Запечкі; 22. Ліхта (дзірка для ўторквання лучыны); 23. Мост (пол), масніца (дошка); 24. Пол (насціл, каб спаць); 25. Прыпечак.

Печ — цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу, а таксама спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі якіх-небудзь матэрыялаў награваннем.

  • Курная печ. Да першай паловы XIX стагоддзя найбольш распаўсюджанымі былі глінабітныя печы на драўляная аснове без коміна (курныя). Аднак да канца стагоддзя яны амаль цалкам знікаюць і замяняюцца белымі.
  • Напаўбелая печ — пераходны тып, калі меўся вывад для дыму збіты з дошак ці цэльнага камля.
  • Белая печ
  • Буржуйка
  • Грубка
  • Кухонная пліта
  • Руская печ
  • Тандыр

Таксама цяперашні свет немагчыма ўявіць без прамысловых печаў разнастайнай канструкцыі і прызначэння.

У печы, залежна ад канструкцыі, можна паліць цвёрдым (дровы, драўняны, каменны вугаль, торф), вадкім (газа, мазут, нафта і інш) або газападобным палівам (у асноўным, прыродны газ) або электрычнасцю (электрапечка).