Ордэн Караля Таміслава
Выгляд
Ордэн Караля Таміслава | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | харв.: Velered kralja Tomislava | ||
Краіна | Харватыя | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | кіраўнікам дзяржаў ці кіраўнікам важных арганізацый | ||
Падставы ўзнагароджання | Спрыянне ўсталяванню суверэнітэту Рэспублікі Харватыя; выключны ўнёсак у яе міжнародную рэпутацыю і статус; вялікія дасягненні ў развіцці міжнародных адносін паміж Харватыяй і адпаведнымі краінамі | ||
Дата заснавання | 20 чэрвеня 1992 | ||
Статус | дзеючы | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | няма | ||
Малодшая | Ордэн Каралевы Алены | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн Караля Таміслава (харв.: Velered kralja Tomislava), поўная назва — «Вялікі Ордэн Караля Таміслава са стужкай і вялікай ранішняй Зоркай» (харв.: Velered kralja Tomislava s lentom i Velikom Danicom) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Харватыя. Уручаецца кіраўнікам дзяржаў ці кіраўнікам важных арганізацый за спрыянне ўсталяванню суверэнітэту Рэспублікі Харватыя, выключны ўнёсак у яе міжнародную рэпутацыю і статус ці вялікія дасягненні ў развіцці міжнародных адносін паміж Харватыяй і краінай ці арганізацыяй узнагароджанага.
Звычайна ордэн уручаецца асабіста Прэзідэнтам Харватыі, часам Прэзідэнтам Сабара (харвацкага парламента). Ордэн мае толькі адну ступень. Названы ў гонар караля Таміслава I, першага караля Харватыі.