Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Харкаўскі політэхнічны інстытут»
Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Харкаўскі політэхнічны інстытут» | |
---|---|
Національний технічний університет «Харківський політехнічний інститут» | |
Арыгінальная назва | Національний технічний університет «Харківський політехнічний інститут» |
Міжнародная назва | National Technical University «Kharkiv Polytechnic Institute» |
Заснаваны | 1885 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Q20810791? |
Студэнты | 12 000 |
Дактары | 190 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Харкаў |
Узнагароды | |
Сайт | kpi.kharkov.ua/ukr/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Харкаўскі політэхнічны інстытут» (укр.: Національний технічний університет «Харківський політехнічний інститут») — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Харкаўскі політэхнічны інстытут - гэта першая тэхнічная ВНУ ва ўкраінскіх губернях Расійскай імперыі і другі тэхналагічны інстытут імперыі. Рашэнне аб адкрыцці было прынята ў 1870-х гадах. Інстытут урачыста адкрыты 14 верасня 1885 года як практычны тэхналагічны інстытут з двума аддзяленнямі - механічным і хімічным, на якія прымалася ўсяго 125 чалавек. На момант адкрыцця ў інстытуце было 17 выкладчыкаў, 10 прафесараў і 7 ад'юнктаў. У 1898 годзе ўстанову ў сувязі з паглыбленнем тэарэтычнай адукацыі перайменавалі ў Тэхналагічны інстытут імператара Аляксандра ІІІ. У 1921 годзе пры інстытуце быў адкрыты першы ва Украіне працоўны факультэт. У 1923 годзе яму надалі імя У. І. Леніна. У 1929 годзе Харкаўскі тэхналагічны інстытут імя У. І. Леніна рэарганізаваны ў Харкаўскі політэхнічны інстытут імя Леніна. У красавіку 1994 года Кабінет Міністраў Украіны прысвоіў Харкаўскаму політэхнічнаму інстытуту статус дзяржаўнага політэхнічнага універсітэта. У 2000 годзе па загадзе прэзідэнта Украіны ВНУ атрымала статус нацыянальнай і стала называцца Нацыянальным тэхнічным ўніверсітэтам «Харкаўскі політэхнічны інстытут».
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Ваенны інстытут танкавых войскаў
- Інстытут энергетыкі, электронікі і электрамеханікі
- Інстытут механічнай інжынерыі і транспарту
- Інжынерна-фізічны інстытут
- Інстытут хімічных тэхналогій і інжынерыі
- Інстытут эканомікі, менеджменту і міжнароднага бізнесу
- Факультэт міжнароднай адукацыі
- Факультэт сацыяльна-гуманітарных тэхналогій
- Факультэт камп'ютарных навук і праграмнай інжынерыі
- Факультэт камп'ютарных і інфармацыйных тэхналогій
- Міжгаліновы інстытут паслядыпломнай адукацыі
- Цэнтр завочнага і дыстанцыйнага навучання
- Харкаўскі камп'ютарна-тэхналагічны прафесійны каледж
- Палтаўскі політэхнічны прафесійны каледж
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.