Наха
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Наха на Вікісховішчы |
Наха (яп.: 那覇市 Наха-сі) — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад прэфектуры Акінава Японіі. Размешчаны ў паўднёвай частцы вострава Акінава, на ўзбярэжжы Усходне-Кітайскага мора.
Плошча горада складае 39,24 км²,[1] насельніцтва — 318 726 чалавек (1 сакавіка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 8 122,48 чал./км².
Наха з'яўляецца палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам прэфектуры Акінава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIV—XIX стст. на тэрыторыі горада размяшчаўся замак Сюры, які з'яўляўся сталіцай дзяржавы Рукю. У 1879 годзе Японія анексавала Рукю, далучыўшы яго да прэфектуры Кагосіма. Пазней была ўтворана прэфектура Акінава. 20 мая 1921 года на тэрыторыі Сюры і яшчэ чатырох муніцыпалітэтаў былога каралеўства быў заснаваны горад Наха, які стаў сталіцай новай прэфектуры.
Падчас Другой сусветнай вайны, пры бітве за Акінаву, горад быў амаль цалкам разбураны. У тым ліку была моцна пашкоджана гістарычная частка горада і замак Сюры, які ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]У Насе цёплы вільготны субтрапічны клімат (Cfa), з гарачым вільготным летам і цёплымі "зімамі". Сярэдняя дзённая тэмпература ліпеня (самага гарачага месяца года) ледзь вышэй 31 °C, начная - каля 26 °C. У студзені - лютым дзённая тэмпература вагаецца ў раёне 19 °C, начная - каля 14 °C. На кожны квадратны метр горада штогод выпадае больш за 2 м дажджу, надзвычай рэдка рэгіструюцца снегапады.
Клімат Нахі (1971-2000) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 26,8 | 26,6 | 28,2 | 29,7 | 31,6 | 34,1 | 35,0 | 35,6 | 34,6 | 32,8 | 30,8 | 27,8 | 35,6 |
Сярэдні максімум, °C | 19,1 | 19,2 | 21,3 | 24,0 | 26,4 | 29,2 | 31,3 | 30,9 | 29,9 | 27,5 | 24,2 | 20,9 | 25,3 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 16,6 | 16,6 | 18,6 | 21,3 | 23,8 | 26,6 | 28,5 | 28,2 | 27,2 | 24,9 | 21,7 | 18,4 | 22,7 |
Сярэдні мінімум, °C | 14,3 | 14,3 | 16,2 | 18,9 | 21,5 | 24,6 | 26,4 | 26,1 | 25,1 | 22,7 | 19,5 | 16,1 | 20,5 |
Абсалютны мінімум, °C | 6,6 | 6,6 | 7,2 | 9,8 | 13,6 | 15,4 | 21,0 | 20,7 | 18,5 | 14,8 | 12,2 | 7,2 | 6,6 |
Норма ападкаў, мм | 115 | 125 | 160 | 181 | 234 | 212 | 176 | 247 | 200 | 163 | 124 | 101 | 2 037 |
Крыніца: Japan Meteorological Agency. |
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Наха з'яўляецца найважнейшым транспартным вузлом Акінавы. Тут размешчаны міжнародны аэрапорт і марскі порт, якія злучаюць горад з астатнімі астравамі архіпелага Рукю і ўсёй Японіяй. Унутрыгарадскі транспарт прадстаўлены аўтобусным паведамленнем і манарэйкавай дарогай, якая налічвае 15 станцый і з'яўляецца асноўнай транспартнай сістэмай горада.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Наха мае пяць гарадоў-пабрацімаў, два з якіх размешчаны ў іншых прэфектурах Японіі:
- Фучжоу, Кітай (1981);
- Ганалулу, ЗША (1961);
- Кавасакі, Канагава (1996);
- Нітынан, Міядзакі (1969);
- Сан-Вісенты, Бразілія (1978).
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 沖縄県の推計人口 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Акінава (1 сакавіка 2010). — Насельніцтва прэфектуры Акінава. Праверана 28 красавіка 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наха
- Афіцыйны сайт (яп.)
- Японія для самастойных: Акінава, Наха (руск.)