Мары Фрэдрыксан
Мары Фрэдрыксан | |
---|---|
шведск.: Marie Fredriksson | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Gun-Marie Fredriksson |
Род дзейнасці | спявачка, аўтарка-кампазітар, піяністка, студыйны музыкант, кампазітарка |
Дата нараджэння | 30 мая 1958[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 2019[4][5][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Charles Gösta Fredriksson[d][2] |
Маці | Inez Dagmar Fredriksson[d][2] |
Муж | Mikael Bolyos[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | mariefredriksson.se (шведск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мары Фрэдрыксан (Поўнае імя Гун-Мары Фрэдрыксан, швед. Gun-Marie Fredriksson, пасля замужжа афіцыйна Гун-Мары Боіаш, швед. Gun-Marie Bolyos; 30 мая 1958, Össjö församling, Крысціянстад — 9 снежня 2019, Дандэруд, Стакгольм) — шведская спявачка, кампазітар, аўтар песень, піяністка, мастак. Набыла вядомасць як вакалістка поп-рок-гурта «Roxette», які заснавала сумесна з Перам Гесле ў 1986 годзе. Пік міжнароднай папулярнасці дуэта прыйшоўся на канец 1980-х і пачатак 1990-х гадоў з выхадам альбомаў «Look Sharp» (1988) і «Joyride» (1991). Шэсць хітоў гурта узначальвалі Billboard Hot 100: «The Look», «Listen to Your Heart», «Dangerous», «It Must Have Been Love», «Joyride» і «Fading Like a Flower (Every Time You Leave)».
Фрэдрыксан зрабіла паспяховую сольную кар’еру на радзіме яшчэ да заснавання Roxette. Яна была сябрам панк-рок-гурта «Strul», які заснаваў уласны музычны фэст у 1979 годзе. Распад гурта Strul прывёў да фарміравання наступнага праекта, гурта MaMas Barn, які праіснаваў нядоўга, пасля чаго яна занялася сольнай кар’ерай. Дэбютны сольны альбом «Het vind» выйшаў у 1984 годзе. За ім рушылі ўслед «Den sjunde vågen» (1986) і «Efter stormen» (1987). Міжнародны прарыў з Roxette азнаменаваў паўзу ў сольнай творчасці спявачкі, якая перапынілася толькі выхадам пазаальбомнага сінгла «Sparvöga» у 1989 годзе. Пазней былі выпушчаныя сольныя альбомы «Den ständiga resan» (1992) і «I en tid som vår» (1996).
У 2002 годзе спявачка страціла прытомнасць у сябе дома, а пазней у яе была дыягнаставана пухліна мозгу. У перыяд рэабілітацыі яна працягвала запісваць музыку як сольны артыст. Так выйшлі альбомы «The Change» (2004), «Min bäste vän» (2006), а таксама пазаальбомны сінгл «Där du andas» (2008), які стаў першым і адзіным за ўсю яе кар’еру сінглам № 1 у Швецыі. Яна таксама выпусціла некалькі альбомаў з Roxette і гастралявала з гуртом на працягу некалькіх гадоў. У 2013 годзе выйшаў яе апошні сольны альбом «Nu!».
Фрэдрыксан таксама прымала ўдзел у запісе сольных альбомаў Гесле і шведскага гурта Gyllene Tider.
У апошнія гады жыцця жыла ў Юрсхольме, прыгарадзе Стакгольма. Была замужам за Мікаэлем Боіашам, ад якога мела дваіх дзяцей: дачку Юсефін (1993 г.) і сына Оскара (1996 г.).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г д Gun-Marie (Marie) Fredriksson 1958-05-30 — 2019-12-09 Sångare, textförfattare, konstnär // (unspecified title) Праверана 9 лютага 2021.
- ↑ а б Bolyos, Gun-Marie // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ https://www.dr.dk/nyheder/kultur/forsangeren-fra-roxette-er-doed — DR Nyheder, 2019. Праверана 10 снежня 2019.
- ↑ Marie Fredriksson // Muere la cantante de Roxette, Marie Fredriksson, a los 61 años // ABC — Sevilla: 1903. — ISSN 1136-0143 Праверана 11 снежня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мары Фрэдрыксан