Марыяна Асорыя
Выгляд
Марыяна Асорыя | |
---|---|
Нараджэнне |
1777 |
Смерць |
1819[1][2][…] |
Званне | генерал |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыяна Асорыя (* 1777 Севілья, Іспанія; † 1819 Гавана, Куба) — іспанскі генерал і губернатар Чылі ў 1814—1815 гадах.
Ваенная кар’ера Марыяна Асорыя пачалася ў перыяд Іспанскай вайны за незалежнасць 1808—1812 гадоў, падчас якой ён служыў генералам артылерыі, а таксама працаваў прафесарам матэматыкі ў ваеннай школе.
У 1812 годзе Асорыя перасяляецца ў Перу. У бітве пры Ранкагуа разбівае войска змагароў за незалежнасць, узначальваемае Бернарда О'Хігінсам і Хасэ Мігелем Карэра. У тым жа годзе Асорыя становіцца губернатарам Чылі.