Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Маршал Савецкага Саюза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ма́ршал Саве́цкага Саю́завоінскае званне ў Савецкіх Узброеных Сілах. Уведзена 22 верасня 1935 года пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў СССР, якія ўводзяць для асабістага складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РЧСА) і Рабоча-сялянскага Чырвонага флоту (РСЧФ) персанальныя воінскія званні. Да 26 чэрвеня 1945 года з'яўлялася вышэйшым, затым папярэднім званнем перад Генералісімусам Савецкага Саюза (а пасля смерці адзінага генэралісымуса І. В. Сталіна ў 1953 годзе - зноў вышэйшым дэ-факта).

Першае прысваенне звання Маршала Савецкага Саюза адбылося 21 лістапада 1935 года, калі вышэйшага воінскага звання былі ўдастоены К. Я. Варашылаў, А. І. Ягораў, М. М. Тухачэўскі, В. К. Блюхер і С. М. Будзённы.

Усяго ў 1935—1991 гадах званне Маршала Савецкага Саюза прысвойвалася 41 раз, з іх 36 — прафесійным вайскоўцам, 4 — палітычным дзеячам, займаючым ваенныя пасты (Сталін, Берыя, Булганін і Брэжнеў); да «палітычных маршалаў» можна аднесці таксама Д.Ф.Усцінава.