Маладзік
Маладзік — фаза Месяца, пры якой экліптычныя даўгаты Сонца і Месяца супадаюць. Гэта значыць, Сонца , Месяц і Зямля знаходзяцца на адной прамой (прычым Месяц размешчана паміж Зямлёй і Сонцам). Таксама можа разумецца як прыбываючы месяц паміж маладзіком і першай квадрай, падобны на серп[1].
Падчас маладзіка часам можна назіраць сонечнае зацьменне.
Непасрэдна Месяц пры маладзіку, як правіла, не бачны, аднак праз некалькі гадзін пасля або да маладзіка пры вельмі яснай атмасферы часам усё-такі можна заўважыць слаба асветлены дыск, адлюстраванае ад Зямлі папялістае святло Месяца.
Выявіць наяўнасць Месяца на небе можна таксама па тым, якія зоркі заслонены («пакрыццё зорак» Месяцам). Варта адзначыць, што Месяц пры маладзіках ніколі не будзе бачны на фоне начнога неба (выключэнне складае толькі выпадак сонечнага зацьмення, калі неасветлены Месяц бачны на фоне сонечнага дыска).
Інтэрвал паміж маладзікамі складае ў сярэднім 29,530589 сутак (сінадычны месяц).
Маладзік і календары
[правіць | правіць зыходнік]- У маладзік пачынаюцца яўрэйскі Новы год і кітайскі (японскі, карэйскі, в'етнамскі) Новы год 60-гадовага цыкла.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне.