Ліёнскі ўніверсітэт імя Жана Мулена
Выгляд
Ліёнскі ўніверсітэт імя Жана Мулена (3-і Ліёнскі ўніверсітэт) | |
---|---|
фр.: Université Jean-Moulin-Lyon-III | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Jean-Moulin-Lyon-III |
Міжнародная назва | англ.: Jean Moulin University Lyon 3 |
Заснаваны | 1973 |
Студэнты | 26 754[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ліён |
Сайт | univ-lyon3.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліёнскі ўніверсітэт імя Жана Мулена (фр.: Université Jean-Moulin-Lyon-III) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліён.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт, вядомы таксама як 3-і Ліёнскі ўніверсітэт, узнік у пачатку 1970-х гадоў у выніку расколу калектыву 2-га Ліёнскага ўніверсітэта пасля падзей мая 1968 года. Універсітэт быў афіцыйна створаны ў 1973 годзе. Ён быў арганізаваны па кансерватыўнай мадэлі, у адпаведнасці з якой дзейнічалі «старыя» французскія ўніверсітэты да падзей 1968 года. Універсітэт вядомы сваімі крайне правымі поглядамі, некаторых выкладчыкаў нават абвінавачвалі ў расізме ці антысемітызме, што прыводзіла да шматлікіх праверак установы з боку міністэрства адукацыі Францыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт права
- Факультэт філасофіі
- Факультэт літаратуры і цывілізацый
- Факультэт моў
- Інстытут дзелавога адміністравання
- Міжнародны інстытут франкафоніі
- Тэхналагічны інстытут
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліёнскі ўніверсітэт імя Жана Мулена
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы