Ліпан
Ліпан (Lépai-Ndé) | |
Агульная колькасць | 1000 (2000 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША |
Мова | ліпан |
Рэлігія | анімізм, шаманізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | іншыя апачы, наваха |
Ліпан (саманазва: Lépai-Ndé) — народ з групы апачы, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Тэхас і Нью-Мексіка. Агульная колькасць (2000 г.) - каля 1 000 чал.
Ліпан з'яўляюцца нашчадкамі канфедэрацыі паўднёвых атабаскаў, што насялялі ў XVIII ст. тэрыторыю Тэхаса і Нью-Мексіка. Іх асноўным заняткам было коннае паляванне.
Канфедэрацыя распалася да сярэдзіны XIX ст. ў выніку паражэнняў ад каманчаў. Асобныя групы ліпан далучыліся да іншых апачы, каёва і кікапу, але захоўвалі родную мову і памяць пра адзінства. У канцы XIX ст. - першай палове XX ст. мова і звычаі ліпан вывучаліся амерыканскімі антраполагамі.
У нашы дні ліпан працягваюць падзяляцца на асобныя групы і жывуць сярод іншых індзейскіх народаў. На афіцыйным ўзроўні яны не прызнаюцца ўладамі ЗША ў якасці асобнай нацыі, фіксуюцца як апачы або чальцы пэўнай рэзервацыі. Аднак з канца XX ст. назіраецца імкненне ліпан да ўзаемнай культурнай інтэграцыі і адраджэння роднай мовы.