Луіджы Керубіні
Луіджы Керубіні | |
---|---|
фр.: Luigi Cherubini | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 верасня 1760[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1842[2][3][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Італія, Францыя |
Жонка | Anne-Cécile Cherubini[d] |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Джузэпэ Сарці |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, музыказнавец, музычны педагог, тэарэтык музыкі |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Pierre-Joseph-Guillaume Zimmermann[d], Fromental Halévy[d] і Antoine Dessane[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Луіджы Карла Зенобіо Сальваторэ КЕРУБІ́НІ (італ.: Maria Luigi Carlo Zenobio Salvatore Cherubini; 14 верасня 1760, Фларэнцыя, Італія — 15 сакавіка 1842, Парыж, Францыя) — італьянскі і французскі кампазітар, педагог і музычны тэарэтык, галоўны прадстаўнік жанру опера выратавання. Член Інстытута Францыі (1815).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Музыцы вучыўся ў бацькі Барталамео Керубіні, пазней у Дж. Сорці і інш. У 1784—86 працаваў у Лондане, з 1788 у Парыжы. 3 1795 у Парыжскай кансерваторыі (з 1816 прафесар, у 1822—41 дырэктар).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У час французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. пісаў маршы, гімны, песні, харавыя творы («Гімн Пантэону», 1794; «Жалобны гімн на смерць генерала Гоша», 1797). На аснове сінтэзу традыцый французскай камічнай оперы і прынцыпаў музычнай драматургіі К. В. Глюка стварыў узоры новага жанру — «оперы выратавання». Яго уверцюры з кантрастным тэматызмам і элементамі сімфанічнага развіцця сталі правобразам уверцюр Л. ван Бетховена. Сярод твораў: оперы «Квінт Фабій» (паст. 1779), «Ладаіска» (1791), «Эліза» (1794), «Медэя» (1797), «Два дні» (1800), «Алі-Баба, або Сорак разбойнікаў» (1833); месы; 2 рэквіемы, крэда, літаніі, матэты; творы для аркестра; 6 квартэтаў (1814—37), струнны квінтэт (1837); п'есы для аргана, фартэпіяна і інш.
Зноскі
- ↑ Louis Charles Zanobi Salvadore Cherubini // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Luigi Cherubini // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marie Louis Charles Zenobie Salvator Cherubini // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б www.academiedesbeauxarts.fr
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Керубіні // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Luigi Cherubini на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1760 годзе
- Нарадзіліся ў Фларэнцыі
- Памерлі 15 сакавіка
- Памерлі ў 1842 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Парыжы
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Акадэмічныя музыканты Італіі
- Акадэмічныя музыканты Францыі
- Кампазітары Італіі
- Кампазітары Францыі
- Кампазітары — аўтары рэквіемаў
- Музычныя педагогі Францыі
- Кампазітары паводле алфавіта
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Масоны Італіі
- Масоны Францыі
- Масоны ВУФ