Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Лунмэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Лунмэнь
34°33′20″ пн. ш. 112°28′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лунмэ́нь, ці Лунмы́нь — адзін з буйнейшых будыйскіх пячорных храмаў Кітая, за 15 км на поўдзень ад Лаяна (правінцыя Хэнань). Цяпер музей.

Высечаны ў 495—898 гг. у вапняковых скалах на берагах ракі Іхэ.

Складаецца з некалькіх соцень пячор (галоўныя — Біньян, 500—523; Фынсянь, 627—675) са шматлікімі статуямі будыйскіх божастваў, у т. л. Буды Вайрачаны (672—676, вышыня каля 15 м), рэльефамі, якія ўвасабляюць слуг, манахаў, нябесных танцоўшчыц, святочныя працэсіі.

Для манументальна-велічнай скульптуры храма характэрны вытанчанасць прапорцый, графічная дакладнасць дэталей у спалучэнні з пластычна-мяккай трактоўкай форм.

Зноскі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1003
рус.англ.фр.