Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Лангёй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лангёй
Longueuil
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Правінцы
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1657 і 1 студзеня 2003
Плошча
122,90 км²
Вышыня цэнтра
15 м
Насельніцтва
231 409[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
J3Y, J3Z, J4G—J4N, J4T, J4V
Афіцыйны сайт
Лангёй на карце Канады ±
Лангёй (Канада)
Лангёй
Лангёй (Квебек)
Лангёй

Лангёй (фр.: Longueuil) — горад у Канадзе, размешчаны ў правінцыі Квебек, у адміністрацыйным рэгіёне Мантэжэры. Лангёй знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі Святога Лаўрэнція насупраць Манрэаля. Насельніцтва па стане на 2011 год склала 231 409 чалавек[1], што робіць яго другім паводле велічыні прадмесцем Манрэаля і пятым паводле колькасці насельніцтва горадам у правінцыі Квебек і дзевятнаццатым паводле велічыні ў Канадзе.

Разваліны форту Лангёй, 1825 год

Купец з форта Віль-Мары, Шарль Ле Мойн заснаваў Лангёй як сеньярыю ў 1657 годзе. Яго сын, Шарль Ле Мойн дэ Лангёй, пабудаваў форт Лангёй як сваю ўмацаваную рэзідэнцыі. Ён быў пабудаваны з камення паміж 1685 і 1690 гадамі і меў чатыры вежы[2]. У 1845 годзе сеньярыя стала прыходам, а ў 1848 годзе атрымала статус вёскі, у 1874 годзе Лангёй стаў мястэчкам, а ў 1920 годзе атрымаў статус горада. Паміж 1961 і 2002 гадамі межы горада павялічыліся ў тры разы, бо ён быў аб'яднаны з суседнімі муніцыпалітэтамі.

Па ацэнцы на 2010 г. — 232 516 чал. Лангёй — пяты па велічыні горад Квебека; займае плошчу 116 км². Шчыльнасць насельніцтва адносна невялікая — 1.988,6 чал./км². У апошні час стымул да развіцця яму дало ўзвядзенне кандамініумаў Блё-Рываж і будаўніцтва новага кампуса Шэрбрукскага ўніверсітэта.

З 1977 года адзіная афіцыйная мова горада - французская. 85% жыхароў франкафоны (родная мова французская), 8 % англафоны (неа-квебекцы), і 6 % англафоны і англа-квебекцы (родная англійская мова). Большасць англафонаў пражывае ў акрузе Грынфільд Парк, дзе яны складаюць парадку 35% насельніцтва. Звыш 80 % насельніцтва вызнаюць каталіцтва (часта толькі намінальна).

Моўны склад 2006
франкафоны
  
84.4%
алафоны
  
8.0%
англафоны
  
6.7%
англ. і франц.
  
0.9%

Горад звязаны з Манрэалем лініяй метрапалітэна, мостам і некалькімі аўтобуснымі марштрутамі.

Зноскі