Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Лесвіца (міні-серыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лесвіца
англ.: The Staircase
Жанр драма і true crime[d]
Стваральнік António Campos[d] і Maggie Cohn[d]
Заснавана на The Staircase[d]
Рэжысёр
У ролях
Краіна
Мова англійская
Колькасць серый 8
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Tony Campos[d], Maggie Cohn[d], Megan Ellison[d] і Sue Naegle[d]
Студыя Annapurna Pictures[d]
Трансляцыя
Тэлеканал HBO Max
На экранах 5 мая 2022 — 9 чэрвеня 2022
Спасылкі
IMDb ID 11324406

«Лесвіца» (англ.: The Staircase) — амерыканскпая захапляльная судовая драма з Колінам Фёртам. Прэм’ера адбылася 5 мая 2022 года на амерыканскім канале НВО Max. Фільм распавядае пра сапраўдныя падзеі 20-гадовай даўніны, калі ў ЗША расследавалі трагедыю ў сям’і вядомага пісьменніка Майкла Петэрсана.

З таго самага часу, як Майкл Петэрсан знайшоў сваю жонку ўнізе лесвіцы ў іх дома (ці штурхнуў яе туды), ва ўсіх, хто ведае гэтую гісторыю, заставалася адно пытанне — гэта забойства ці не?

Частка кінематаграфістаў схілялася да гэтага меркавання. Лаўрэат «Оскара», дакументаліст Жан-Ксав’ер дэ Лестрад быў заінтрыгаваны ідэяй прасачыць за чарговай мутнай справай у амерыканскім судзе і пачаў здымаць фільм пра падзеі вакол Петэрсана раней, чым у 2003 годзе над пісьменнікам пачаўся працэс, піша Wall Street Journal.

Увагу Лестрада, як і ўвагу стваральніка цяперашняй «Лесвіцы», прыцягнулі адны і тыя ж моманты гэтай гісторыі — тыя, што не маюць нічога супольнага з правасуддзем і, тым не менш, уплываюць на вынікі шмат якіх судоў па гучных справах. Гэта палітыка, асвятленне справы ў прэсе і персаналіі.

Знакаміты Колін Фёрт, які звычайна грае больш прыемных персанажаў, тут увасабляе асобу, да якой цяжка адчуць прыязнасць. Петэрсан, якога ён нам паказвае, эгаістычны і двудушны, а на яго пераслед уплываюць два фактары. Першы з іх — бісэксуальнасць пісьменніка, а другі — тое, што за 20 гадоў да смерці цяперашняй жонкі Кэтлін ён знайшоў іншую жанчыну ўнізе іншай лесвіцы, і зноў ён быў апошнім, хто бачыў яе жывой. Магчыма, гэтыя аспекты жыцця Петэрсана ніяк не звязаныя са смерцю Кэтлін, але ж яны не дадаюць яму станоўчасці ў вачах суда.

Гэта складаная справа, якая заслугоўвае ўсіх васьмі серый серыяла.

Падчас свайго першага шлюбу Петэрсан жыў у Германіі, дзе яны з мінулай жонкай блізка сябравалі з суседзямі і іх дочкамі. Потым раптоўна памёр бацька суседскага сямейства, а пазней і яго жонка — меркавана, што ад анеўрызмы, але насамрэч яе знайшлі ўнізе лесвіцы з разбітай галавой пасля вячэры з Петэрсанам. Пасля трагедыі Петэрсаны, у якіх было двое ўласных сыноў, узялі да сябе дачок суседзяў, але потым хутка разышліся. Тады Майкл Петэрсан завязаў адносіны з Кэтлін, у якой тады ўжо было дзіця ад першага шлюбу.

Колін Фёрт і Тоні Калет (выканаўца ролі Кэтлін) проста геніяльна граюць свае ролі закаханых сужэнцаў, якія могуць ненавідзець адзін аднаго. Не менш якасна дэманструе сябе Кален Мос у ролі пракурора Джэймса Хардзіна і Паркер Поўзі ў ролі яго асістэнткі Фрэды Блэк. Але ж іх праца не дае канчатковага адказу на пытанне пра тое, ці была гісторыя Кэтлін Петэрсан забойствам — напэўна, гэты адказ кожны глядач мусіць шукаць сам[1].

Зноскі